ПЕДАГОГИЧЕСКИЙ ФАКУЛЬТЕТ УО "ГрГУ им. Янки Купалы"

  • Факультет
  • Кафедры
    • Кафедра естественнонаучных и лингвистических дисциплин и методик их преподавания
      • Список сотрудников
      • О сотрудниках
      • Научно-исследовательская работа
      • Учебная работа
      • Мероприятия
      • Филиал кафедры
      • Разное
    • Кафедра педагогики и социальной работы
    • Кафедра теории и методики специального образования
    • Кафедра философии
  • Учебно-методический кабинет
  • Учебный процесс
  • Научная деятельность
  • Идеологическая и воспитательная работа
  • Абитуриентам
  • Пресс-центр
  • Одно окно
  • Расписание
  • Структура сайта
http://www.joomla3x.ru/joomla3-templates.html - joomla 3 шаблоны

Воспитательная и идеологическая работа КЕЛДиМП

18 кастрычніка 2022 года студэнты 1 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання сумесна са старшым выладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Святланай Дзмітрыеўнай Грынько сталі ўдзельнікамі мерапрыемства «Адам Ягоравіч Багдановіч – беларускі этнограф, педагог, мемуарыст», прымеркаванага да Дня бацькі.

У сакавіку бягучага года бацьку Максіма Багдановіча споўнілася б 160 год. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра гродзенскі перыяд жыцця сям’і Багдановічаў з вуснаў Марыі Апанасаўны, маці паэта, у ролі якой выступіў супрацоўнік музея. Яна ж падзялілася з прысутнымі рэцэптамі прыгатавання лекавай гарбаты з засушаных зёлак.

У другой частцы мерапрыемства прынялі ўдзел выхаванцы ДУА «Дзіцячая музычная школа мастацтваў №1 імя Ю.В.Семянякі г.Гродна», якія выканалі песні, прысвечаныя ўсім мамам і татам. Студэнты Жвірбля Эльвіра, Лупач Елізавета, Рынкевіч Вікторыя, Сініца Ульяна, Ярашэвіч Кацярына падрыхтавалі і прачыталі ўспаміны Адама Ягоравіча Багдановіча пра выхаванне дзяцей у іх сям’і, дзе яскрава былі прадстаўлены педагагічныя погляды вядомага этнографа.

Мерапрыемства «Адам Ягоравіч Багдановіч – беларускі этнограф, педагог, мемуарыст» 2022 педфак

21 верасня 2022 года студэнты 1 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання педагагічнага факультэта сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Святланай Дзмітрыеўнай Грынько наведалі Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей, дзе ў форме экскурсіі былі арганізаваны заняткі па дысцыпліне «Асновы краязнаўства». Гэта мерапрыемства было арганізавана ў межах тыдня беларускай мовы, што праходзіць цяпер у ГрДУ імя Янкі Купалы і прымеркаваны да Дня народнага адзінства.

Пад час экскурсіі першакурснікі даведаліся шмат цікавага пра выдатнага настаўніка, які займаўся літаратурным краязнаўствам, Алеся Мікалаевіча Белакоза, заснавальніка музея. Звесткі пра пісьменнікаў Гродзеншчыны, спецыфіку ўнікальнай тэхналогіі падвойнага ткацтва, падрабязнасці з сялянскага жыцця на тэрыторыі Беларусі ў ХІХ стагоддзі ўразілі і зацікавілі студэнтаў, якія ў добрым настроі вярталіся з аграгарадка Гудзевічы ў Гродна.

Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей 2022 педфак

20 верасня 2022 года студэнты 1 курса спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя» дзённай формы навучання педагагічнага факультэта сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Святланай Дзмітрыеўнай Грынько наведалі музей Максіма Багдановіча.

Заняткі па беларускай мове былі арганізаваны ў форме экскурсіі, прымеркаванай да тыдня беларускай мовы, які праводзіцца ў ГрДУ імя Янкі Купалы. Першакурснікі мелі магчымасць пачуць шмат цікавых фактаў з жыцця класіка беларускай літаратуры, паслухаць яго вершы, убачыць асабістыя рэчы паэта, а таксама адчуць творчую сямейную атмасферу, якая панавала ў доме Багдановічаў у канцы ХIХ стагоддзя. Свае адносіны да пачутага і ўбачанага ў музеі, як і веданне арфаграфіі беларускай мовы, студэнты змогуць выказаць пры напісанні эсэ «Загадка Максіма Багдановіча».

Экскурсия в музей М.Богдановича 2022 педфак

24 мая 2022 года студэнты 3 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання педагагічнага факультэта сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання С.Д.Грынько сталі ўдзельнікамі літаратурна-музычнай вечарыны «Але толькі чаму ж так малы гэты час…», якая прайшла ў музеі Максіма Багдановіча і была прысвечана 105-й гадавіне з дня смерці паэта.

На гэты раз будучыя педагогі былі не ў якасці экскурсантаў, а сталі актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства: чыталі вершы, прымалі ўдзел у гульні ў фанты, адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі рэбусы.

З вялікай зацікаўленасцю ўсе прысутныя праслухалі вершы сучасных паэтаў Гродзеншчыны (Л.А.Кебіч, Д.М.Радзівончык, Б.І.Ермашкевіч, С.В.Глямбоцкая, Л.У.Мілоста), якія натхняліся паэзіяй нашага славутага класіка. Прыемнае ўражанне пакінулі і выступленні бардаў (Т.Салаўёва і П.Салаўёў), і самых юных выканацаў – навучэнцаў Гродзенскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Ю.В.Семянякі (М.Кейзер, Р.Бярнацкі, Я.Куроўскі).

Вершы Максіма Багдановіча, у якіх адлюстраваны сумныя і радасныя пачуцці і настроі лірычнага героя, навеяныя абвостраным адчуваннем жыцця і гармоніяй з прыродай, прачыталі студэнты 3 курса педагагічнага факультэта:

Краўчанка Сафія – «Маладыя гады»,

Сыч Анастасія – «Блішчыць у небе зор пасеў…»,

Лаўнік Марыя – «Перад паводкай»,

Чаравач Наталля – «Цеплы вечар, ціхі вецер... »,

Фамко Лізавета – «Вечар»,

Савіцкая Вікторыя і Янкоўская Сафія – урывак з паэмы «Вераніка»,

Байрашэўская Таццяна – «Падымі ўгару сваё вока...»

Літаратурна-музычная вечарына «Але толькі чаму ж так малы гэты час…» 2022 педфак

22 марта 2022 года студенты 2 курса специальности «Начальное образование» дневной формы обучения педагогического факультета совместно с куратором Ольшевской Ларисой Альбертовной посетили Дом-музей Элизы Ожешко.

Экскурсия в Дом-музей Элизы Ожешко 2022 педфак

Экскурсия в Дом-музей Элизы Ожешко 2022 педфак

16 сакавіка 2022 года студэнты 4 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» педагагічнага факультэта сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Святланай Дзмітрыеўнай Грынько наведалі музей Максіма Багдановіча.

Наведвальнікам была прапанавана тэатралізаваная экскурсія «Марыя Апанасаўна запрашае». З вуснаў гаспадыні кватэры ўсе прысутныя пачулі шмат цікавага аб атмасферы, якая панавала ў доме Багдановічаў, аб выхаванні дзяцей у сям’і будучага класіка беларускай літаратуры. Гульня ў фанты і зёлкавая гарбата дапамаглі стварыць бвдзёры настрой ва ўсіх экскурсантаў.

Экскурсия в музей М.Богдановича 2022 педфак

Экскурсия в музей М.Богдановича 2022 педфак

Экскурсия в музей М.Богдановича 2022 педфак

Экскурсия в музей М.Богдановича 2022 педфак

Экскурсия в музей М.Богдановича 2022 педфак

Экскурсия в музей М.Богдановича 2022 педфак

8 снежня 2021 года студэнты 2 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання педагагічнага факультэта сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Святланай Дзмітрыеўнай Грынько наведалі Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі.

Студэнты сталі ўдзельнікамі тэматычнай экскурсіі «Эпоха. Час. Будынак», змаглі пазнаёміцца з гісторыяй палаца Храптовіча ў кантэксце гарадской культуры ХVIII – пачатку ХХ стагоддзя і пачулі шмат падрабязнасцей аб выхаванні дзяцей у сем’ях тагачасных гараджан. Таксама яны даведаліся аб музейных занятках, якія распрацоўваюцца ў гэтай установе для малодшых школьнікаў.

Экскурсия в музей истории религии 2021 педфак

16 лістапада 2021 года студэнты 1 курса дзённай формы навучання спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Святланай Дзмітрыеўнай Грынько наведалі музей Максіма Багдановіча.

Пад час агляднай экскурсіі ўсе прысутныя даведадіся шмат цікавых фактаў з жыцця класіка беларускай літаратуры, паслухалі яго вершы, а таксама адчулі творчую сямейную атмасферу, якая панавала ў доме Багдановічаў у канцы ХIХ стагоддзя.

Экскурсия в музей М.Богдановича 2021 педфак

Экскурсия в музей М.Богдановича 2021 педфак

Экскурсия в музей М.Богдановича 2021 педфак

Экскурсия в музей М.Богдановича 2021 педфак

Экскурсия в музей М.Богдановича 2021 педфак

10 лістапада 2021 года студэнты 1 курса спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя» дзённай формы навучання сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Святланай Дзмітрыеўнай Грынько наведалі музей Максіма Багдановіча, дзе сталі актыўнымі ўдзельнікамі тэатралізаванай экскурсіі «Марыя Апанасаўна запрашае».

Экскурсантаў чакала цікавае апавяданне пра сямейнае выхаванне ў доме Багдановічаў, пра ўласцівасці лекавых траў, якія выкарыстоўвала Марыя Апанасаўна, таксама было прапанавана панюхаць сабраныя зёлкі і падзяліцца сваім вопытам іх выкарыстання пры лячэнні захворванняў. Усе наведвальнікі змаглі паўдзельнічаць у гульні ў фанты і пакаштаваць смачную зёлкавую гарбату.

Экскурсия в музей М.Богдановича 2021 педфак

Экскурсия в музей М.Богдановича 2021 педфак

Экскурсия в музей М.Богдановича 2021 педфак

Экскурсия в музей М.Богдановича 2021 педфак

Экскурсия в музей М.Богдановича 2021 педфак

Экскурсия в музей М.Богдановича 2021 педфак

Студэнты першага курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання прынялі ўдзел у арганізаваным навуковай бібліятэкай ГрГУ імя Янкі Купалы конкурсе эсэ «Нябесная заступніца Беларусі», прысвечаным Ефрасінні Полацкай, беларускай асветніцы і манахіні, якая каніназавана беларускай праваслаўнай царквой.

Віншуем пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу:

Грышына Дзіяна Вадзімаўна – дыплом ІІ ступені,

Гурневіч Анастасія Віктараўна – дыплом у намінацыі «За асабісты погляд на праблему»,

Скапец Юлія Дзмітрыеўна – дыплом у намінацыі «За аргументаванасць выказвання»,

Зянько Кацярына Вітальеўна – сертыфікат удзельніка конкурсу,

Дзянісік Ларыса Мікалаеўна – сертыфікат удзельніка конкурсу,

Гарацкевіч Дар’я Іванаўна – сертыфікат удзельніка конкурсу.

Педагагічнае суправаджэнне – старшы выкладчык кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Грынько Святлана Дзмітрыеўна.

Конкурс «Нябесная заступніца Беларусі» 2021 педфак

  1. Экскурсия в музей М.Богдановича
  2. Мерапрыемства «Да ўздыху апошняга ён жыў лёсам людзей на балоце»: да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа
  3. Мерапрыемства «І вее верш мой дзіўнай казкай…»
  4. Музей гісторыі Гарадніцы
  5. Экскурсия в музей М.Богдановича
  6. Экскурсия в музей М.Богдановича
  7. Музей беларускай мовы
  8. Экскурсия в музей М.Богдановича
  9. Музей гісторыі Гарадніцы
  10. Посещение драмтеатра

Page 8 of 13

  • Start
  • Prev
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • Next
  • End

АБИТУРИЕНТ ГрГУ

Официальный портал Президента РБ

Сайт Министерства образования РБ

Официальный сайт ГрГУ им.Я.Купалы

Образовательный портал

ИНТРАНЕТ

Социально-педагогическая и психологическая служба

Научная библиотека ГрГУ им.Я.Купалы

Вестник ГрГУ им.Я.Купалы

Издательский центр

Музей истории ГрГУ им.Я.Купалы

Официальный сайт Республики Беларусь

Национальный правовой портал

УСЛУГИ

Версия для слабовидящих

ПЕДАГОГИЧЕСКИЙ ФАКУЛЬТЕТ УО "ГрГУ им. Янки Купалы"