Воспитательная и идеологическая работа КЕЛДиМП
26 кастрычніка 2026 года студэнты 4 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання педагагічнага факультэта сумесна з куратарам групы Святланай Дзмітрыеўнай Грынько наведалі выставу вышытых ікон Галіны Курносавай «Святло, сатканае верай» у Навуковай бібліятэцы Купалаўскага ўніверсітэта.
Здавалася б, тыдзень, які прайшоў пад знакам бацькоўскай любові і да якога было прымеркавана адкрыццё выставы, ужо мінуў і іконы хутка пакінуць утульную чытальную залу бібліятэкі, каб заняць сваё месца ў дамавым храме Каложскай царквы. Аднак лікі Хрыста, Багародзіцы, Пятра і Паўла, Святога Панцелімона ўсё яшчэ прыцягваюць наведвальнікаў сваёй адухоўленай энергетыкай, сатканай з крапатлівай працы іх стваральніцы і боскай ласкі, дзякуючы якой яна пазбавілася ад цяжкай хваробы і пачала вышываць іконы.




28 верасня 2026 студэнты 4 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» педагагічнага факультэта сумесна з куратарам групы, старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Святланай Дзмітрыеўнай Грынько падчас экскурсіі па горадзе Гродна наведалі Вялікую харальную сінагогу, а таксама месца, дзе падчас Вялікай Айчыннай вайны было размешчана Гродзенскае гета, якое стала месцам апошняга прытулку для яўрэяў, што пражывалі ў той час у горадзе Гродна.
Халакост яўрэйскага народа – адна з самых трагічных старонак сусветнай гісторыі. Памяць пра гэтыя падзеі павінна захоўвацца чалавецтвам.
На экскурсіі студэнты даведаліся шмат цікавых фактаў пра жыццё вядомых ураджэнцаў Гродзеншчыны, яўрэеў па нацыянальнасці: мастака Льва Бакста і вучонага-бізнэсмена Фелікса Зандмана. На прыкладзе лёсу гэтага знакамітага навукоўца і інжынера, заснавальніка і дырэктара адной з найбуйнейшых міжнародных кампаній, якія займаюцца пастаўкамі электронных кампанентаў, усе прысутныя змаглі ўпэўніцца, што міласэрнасць і самаахвярнасць перамагаюць смерць. Такімі павучальнымі гісторыямі аб жыхарах Горада падзялілася са сваімі студэнтамі куратар групы Святлана Дзмітрыеўна Грынько.







28 мая 2026 года студэнты 3 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання педагагічнага факультэта сумесна з куратарам групы С.Д. Грынько наведалі Музей гісторыі развіцця ГрДУ імя Янкі Купалы, дзе адкрытыя для увагі наведвальнікаў дзве выставы.
Гэта творчыя працы студэнтаў факультэта мастацтваў і дызайну – лялькі, што ўвасабляюць прафесіі выпускнікоў Купалаўскага ўніверсітэта, а таксама прыватная калекцыя збанкоў і вазаў В.П. Таранцея, доктара педагагічных навук, прафесара кафедры спецыяльнай і інклюзіўнай адукацыі педагагічнага факультэта.




14 мая 2026 года студэнты 3 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання педагагічнага факультэта сумесна з куратарам групы Святланай Дзмітрыеўнай Грынько наведалі Музей турэмнага быту.
Экскурсія была праведзена з мэтай прафілактыкі супрацьпраўных паводзін сярод моладзі.


16 красавіка 2026 года студэнты 3 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання педагагічнага факультэта сумесна з куратарам групы Святланай Дзмітрыеўнай Грынько падчас інфармацыйнай гадзіны наведалі прэзентацыю выдання дацэнта кафедры музычнага мастацтва Уладзіміра Іванавіча Захарава «Вакальныя дуэты» ў суправаджэнні гітары.
Зборнік, які прэзентаваўся ў Навуковай бібліятэцы Купалаўскага ўніверсітэта, уключае пяць песень, напісаных У.І. Захаравым, кампазітарам і вядомым гістарыстам у Гродне, на словы гродзенскай паэткі Алены Якімавай (цяпер манахіні Еўдакіі), выдадзеных у кнізе «Праваслаўная азбука ў вершах». Усе прысутныя з задавальненнем слухалі праваслаўныя песнапенні, ігру на гітары, што дазволіла кожнаму яшчэ раз адчуць настрой адухаўлення, якое прыносіць усім вернікам свята Вялікадня.




30 сакавіка 2026 года студэнты 3 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання педагагічнага факультэта сумесна з куратарам групы Святланай Дзмітрыеўнай Грынько на інфармацыйнай гадзіне наведалі Каложскую царкву, самы старажытны храм на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у якім праводзяцца богаслужэнні.
З аповеду дзьякана Барыса Барадзінчыка ўсе прысутныя даведаліся пра гісторыю храма, яго рэстаўрацыю, а таксама пра абразы, што тут знаходзяцца. Асабліва зацікавіліся экскурсанты гісторыяй Каложскай іконы Божай Маці, галоўнай святыні храма.





18 сакавіка 2026 года студэнты 1 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання педагагічнага факультэта (група СДП-НО-252) сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання С.Д. Грынько наведалі музейны пакой «Беларуская хатка» ў ДУА «Сярэдняя школа №35 імя М.А. Волкава г. Гродна».
Усіх наведвальнікаў чакала экскурсія пра побыт беларусаў з цікавым інтэрактывам: магчымасць паспрабаваць прасці кудзелю і прасаваць бялізну, патрымаць на лапаце бохан хлеба, уявіць сябе сейбітам, паваражыць на будучага мужа, злучыць часткі прыказак пра Радзіму ў адно цэлае і адгадаць загадкі пра музейныя экспанаты.




11 сакавіка 2026 года студэнты 1 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання педагагічнага факультэта (група СДП-НО-258) сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Святланай Дзмітрыеўнай Грынько наведалі музейны пакой «Беларуская хатка» ў ДУА «Сярэдняя школа №35 імя М.А. Волкава г. Гродна».
Экскурсанты апынуліся ў інтэр’эры жылога памяшкання беларусаў пачатку ХХ стагоддзя, даведаліся шмат цікавага пра традыцыйныя заняткі тагачасных жанчын і мужчын і нават змаглі паспрабаваць пакарыстацца прыладамі працы, якія з’яўляюцца часткай музейнай экспазіцыі.





19 лютага 2026 года студэнты 1 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання педагагічнага факультэта Былінкін Цімафей і Янушкевіч Валерыя сталі ўдзельнікамі паэтычнага вернісажу «Табе, Alma mater, я песню складаю», які быў арганізаваны Навуковай бібліятэкай да Дня нараджэння Купалаўскага ўніверсітэта.



Аспиранты педагогического факультета, преподаватель Цао Юй из Китайской Народной Республики, проходящий стажировку, и доцент кафедры естественнонаучных и лингвистических дисциплин и методик их преподавания Елена Викторовна Бэкман посетили Гродненский драматический театр. Гости стали зрителями знаменитой постановки по пьесе Агаты Кристи «Мышеловка».
Посещение театра позволило участникам не только насладиться классикой детективного жанра, но и погрузиться в атмосферу белорусской театральной культуры. Для будущих педагогов, особенно в контексте международного обмена, подобные мероприятия имеют большое значение – они расширяют культурный кругозор, способствуют межкультурному диалогу и углубляют понимание роли искусства в образовательном процессе.
Этот визит стал частью культурно-просветительской программы, направленной на знакомство иностранных гостей с разнообразными аспектами белорусской культуры и создание условий для профессионального и личностного обогащения.














