Разное КЕЛДиМП
17 снежня 2025 года студэнты 3 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» педагагічнага факультэта сумесна з куратарам групы Святланай Дзмітрыеўнай Грынько наведалі прэзентацыю кнігі гродзенскай журналісткі і краязнаўца Святланы Несцярэнка «Граф Валіцкі. Свая гульня».
Сустрэча аўтара з будучымі чытачамі адбылася ў кнігарні «Веды».
Граф Валіцкі – рэальная гістарычная постаць, загадкавая асоба, жыццё якой звязана з горадам Гродна і авеяна міфамі аб яго незлічоным багацці і незвычайных здольнасцях выйграваць у карты. Раман пра жыццё графа ўключае як выдуманыя гісторыі, так і рэальныя падзеі, што адбываліся ў пачатку XIX стагоддзя як на тэрыторыі Гродна, так і ў Еўропе.
Пасля прэзентацыі кожны мог набыць кнігу з подпісам аўтара.





26 апреля 2025 года представители кафедры естественнонаучных и лингвистических дисциплин и методик их преподавания педагогического факультета – доцент Кавинкина Ирина Николаевна и старший преподаватель Гринько Светлана Дмитриевна – приняли участие в качестве членов жюри в научно-практической конференции школьников г. Гродно «Наука и искусство ведут к победе» на базе ГУО «Гимназия №7 имени В.Т.Колокольникова г.Гродно».



21 лютага 2023 года студэнты 3 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання педагагічнага факультэта Лагодская Дар’я, Ясюкевіч Кацярына і Фараджава Лізавета правялі з вучнямі чацвёртых класаў ГУО «Сярэдняя школа №38 імя Кірылы Тураўскага г.Гродна» гульню-падарожжа «Вандроўка па роднай Беларусі», прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы.
На мерапрыемстве вучні змаглі папрыктавацца ў перакладзе слоў з рускай мовы на беларускую, расказалі пра вядомыя гістарычныя падзеі ў Беларусі і знакамітыя гарады, спаборнічалі ў веданні беларускіх прыказак, адгадвалі рэбусы. Студэнты змаглі стварыць добразчылівую атмасферу і зацікавіць кожнага з прысутных вывучэннем роднай мовы і гісторыі сваёй краіны.






Старшы выкладчык кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дісцыплін і методык іх выкладання Святлана Дзмітрыеўна Грынько стала ўдзельнікам аўтарскага семінара знакамітага педагога Шалвы Аляксандравіча Аманашвілі і яго сына Паата «Тата, мама і я», які адбыўся ў Гродна 18-19 сакавіка 2017г.
У межах лекцый на працягу двух дзён прадстаўнікі гуманнай педагогікі закраналі праблемы выхавання сучасных дзяцей, раскрывалі сутнасць прыроды маленькіх прадстаўнікоў нашай планеты, будучыня якой у многім залежыць ад іх. На працягу сустрэчы былі праведзены кансультацыі з бацькамі, якія маюць праблемы з выхаваннем дзяцей. Дабрыня, гумар, шчырасць і простасць парад заварожвалі зал…
Кожны ўдзельнік семінару мог у перапынках паміж лекцыямі пагутарыць і ўзяць аўтограф у сусветна вядомага педагога.
11 марта 2016 года заведующий кафедрой естественнонаучных и лингвистических дисциплин и методик их преподавания Ирина Николаевна Кавинкина организовала и провела на базе ГУО «Ясли-сад №105 г.Гродно» семинар для учреждений образования, участвующих в реализации инновационного проекта «Формирование интеллектуальной самостоятельности дошкольников в игровой деятельности».











