1 снежня 2018 года, напярэдадні дня нараджэння Максіма Багдановіча, студэнты 4 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» педагагічнага факультэта сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Грынько Святланай Дзмітрыеўнай наведалі музей, які носіць імя нашага славутага класіка.
Пад час наведвання музея, дзе была прадстаўлена тэатралізаваная экскурсія «Марыя Апанасаўна запрашае», студэнты змаглі ўсвядоміць змест тэмы «Спецыфіка сямейнага выхавання» па дысцыпліне «Педагогіка сямейнага выхавання», а таксама «адчуць» атмасферу, якая панавала ў сям’і будучага паэта Максіма Багдановіча.