9 кастрычніка 2019 года студэнты 4 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання С.Д. Грынько наведалі Музей гісторыі Гарадніцы.
Вывучаючы тэхналогію музейнай педагогікі непасрэдна ў музеі, будучыя настаўнікі пачатковых класаў змаглі ацаніць станоўчыя бакі экскурсійнай дзейнасці гэтай установы і паглыбіцца ў гісторыю горада Гродна ХVIII-XIX стагоддзя.