ПЕДАГОГИЧЕСКИЙ ФАКУЛЬТЕТ УО "ГрГУ им. Янки Купалы"

  • Факультет
  • Кафедры
    • Кафедра естественнонаучных и лингвистических дисциплин и методик их преподавания
      • Список сотрудников
      • О сотрудниках
      • Научно-исследовательская работа
      • Учебная работа
      • Мероприятия
      • Филиал кафедры
      • Разное
    • Кафедра педагогики и социальной работы
    • Кафедра теории и методики специального образования
    • Кафедра философии
  • Учебно-методический кабинет
  • Учебный процесс
  • Научная деятельность
  • Идеологическая и воспитательная работа
  • Абитуриентам
  • Пресс-центр
  • Одно окно
  • Расписание
  • Структура сайта
http://www.joomla3x.ru/joomla3-templates.html - joomla 3 шаблоны

Воспитательная и идеологическая работа КЕЛДиМП

10 сакавіка 2023 года студэнты 5 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» завочнай формы навучання педагагічнага факультэта сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Святланай Дзмітрыеўнай Грынько наведалі музей Максіма Багдановіча.

Падчас экскурсіі студэнты даведаліся шмат цікавага пра жыццё і творчасць класіка беларускай літаратуры, які жыў з сям’ёй у горадзе Гродне, калі быў зусім маленькім хлапчуком.

Напрыканцы экскурсіі студэнтам падрабязна расказалі пра музейныя заняткі, якія праводзяцца для школьнікаў рознага ўзросту супрацоўнікамі гэтага музея. Экскурсантам былі прапанаваны заданні, якія выконваюць вучні на занятках. Такім чынам студэнты засвоілі тэму «Музейныя заняткі і ўрокі ў музеях», якая вывучаецца ў межах дысцыпліны «Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі».

Студэнтам, якія прыехалі з Туркменістана, было таксама вельмі цікава пачуць гісторыі з жыцця сям’і Багдановічаў, а таксама новыя для іх словы па-беларуску. Зёлкавая гарбата і гасціннасць супрацоўнікаў музея нікога не пакінулі раўнадушнымі.

Экскурсия в музей М.Богдановича 2023 педфак

8 снежня 2022 года студэнты 2 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Святланай Дзмітрыеўнай Грынько прысутнічалі на прэзентацыі кнігі Анатоля Тарасавіча Федарука «Старадаўнія сядзібы Гродзеншчыны», якая была арганізавана выдавецкім домам «Звязда» ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі (памяшканне «Новага замка»).

У прадстаўленым выданні апісана гісторыя ўзнікнення і развіцця, а таксама сучасны стан сядзіб Свіслачыны і Слонімшчыны.

Пра плённую і крапатлівую працу Федарука і яго ўнікальнае даследаванне распавяла навуковы рэдактар, кандыдат гістарычных навук Вольга Мікалаеўна Папко, да якой далучыліся і іншыя выступоўцы, прадстаўнікі дзяржаўных структур і ўстаноў адукацыі. Дадзеная прэзентацыя яшчэ раз дала магчымасць ацаніць важнасць культурна-асветніцкай дзейнасці музея для папулярызацыі нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.

Прэзентацыі кнігі «Старадаўнія сядзібы Гродзеншчыны» 2022 педфак

Прэзентацыі кнігі «Старадаўнія сядзібы Гродзеншчыны» 2022 педфак

Прэзентацыі кнігі «Старадаўнія сядзібы Гродзеншчыны» 2022 педфак

Прэзентацыі кнігі «Старадаўнія сядзібы Гродзеншчыны» 2022 педфак

З 20 лістапада па 2 снежня 2022 года студэнты 2 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання педагагічнага факультэта Юлія Радзюк, Анелія Замана, Вікторыя Будрэвіч, Маргарыта Малеева сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін Святланай Дзмітрыеўнай Грынько сталі анлайн-удзельнікамі літаратурна-музычнай акцыі «Чытаем Багдановіча разам», якая была арганізавана музеем Максіма Багдановіча да Дня нараджэння класіка беларускай літаратуры (9 снежня).

Усе відэаролікі можна праглядзець на сайце музея: https://www.bagdanovichmuseum.by/naviny/313.html

Мерапрыемства «Чытаем Багдановіча разам» 2022 педфак

23 лістапада 2022 года студэнты 1 курса дзённай формы навучання спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» педагагічнага факультэта сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Святланай Дзмітрыеўнай Грынько наведалі музей у ДУА «СШ №32 г. Гродна імя Т.Р. Ларыёнавай».

Экскурсанты даведаліся аб гісторыі стварэння экспазіцыі «Белыя анёлы на чорнай вайне», аб формах і метадах работы музея педагагічнага профілю са школьнікамі рознага ўзросту. Асабліва зацікавілі іх экспанаты, якія можна было патрымаць у руках і падрабязна разгледзець.

Экспозиция «Белые ангелы на черной войне» 2022 педфак

16 лістапада 2022 года студэнты 1 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання педагагічнага факультэта сумесна са старшым выладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Святланай Дзмітрыеўнай Грынько наведалі музей гісторыі Гарадніцы.

Экскурсанты даведаліся шмат новага па тэме «Традыцыі, быт і матэрыяльная культура беларусаў» («Асновы краязнаўства») пра рэфарматарскую дзейнасць Антонія Тызенгаўза, пра штодзённае жыццё рамеснікаў у горадзе Гродна ў ХVIII–XIX стагоддзі, пра традыцыі вырабу ручнікоў на тэрыторыі Гродзеншчыны.

Музей гісторыі Гарадніцы 2022 педфак

Музей гісторыі Гарадніцы 2022 педфак

Музей гісторыі Гарадніцы 2022 педфак

Музей гісторыі Гарадніцы 2022 педфак

Музей гісторыі Гарадніцы 2022 педфак

Музей гісторыі Гарадніцы 2022 педфак

9 лістапада 2022 года студэнты 1 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання педагагічнага факультэта сумесна са старшым выладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Святланай Дзмітрыеўнай Грынько наведалі мінералагічны музей «Карат», які знаходзіцца ў сярэдняй школе №16 г. Гродна.

Па тэме «Карысныя выкапні на тэрыторыі Беларусі» (дысцыпліна «Асновы краязнаўства») экскурсанты змаглі даведацца шмат новага пра залежы торфу, вапны і крэмнію, спецыфіку здабычы калійных солей. Яшчэ прысутныя пачулі шмат цікавых фактаў пра мінералы, якія сустракаюцца на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, а тасама ў краінах Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі.

Экскурсия в музей «Карат» 2022 педфак

Экскурсия в музей «Карат» 2022 педфак

Экскурсия в музей «Карат» 2022 педфак

Экскурсия в музей «Карат» 2022 педфак

Экскурсия в музей «Карат» 2022 педфак

Экскурсия в музей «Карат» 2022 педфак

Экскурсия в музей «Карат» 2022 педфак

8 лістапада 2022 года ў чытальнай зале бібліятэкі педагагічнага факультэта, факультэта фізічнай культуры і ваеннага факультэта адкрылася выстава «Улюбёная ў роднае слова», прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння дацэнта кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання, кандыдата філалагічных навук Зоі Міхайлаўны Тамашэвіч.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел выкладчыкі кафедры, студэнты спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя», супрацоўнікі навуковай бібліятэкі.

Падчас адкрыцця выставы дырэктар бібліятэкі М.У.Грынько засяродзіў увагу на багатай навуковай і метадычнай спадчыне Зоі Міхайлаўны. Яна з’яўляецца аўтарам школьных падручнікаў па беларускай мове, што сведчыць аб глыбокай навуковай дасведчанасці і вялікім метадычным вопыце выкладчыка і навукоўцы.

Студэнты павіншавалі юбіляра з адкрыццём персанальнай выставы праз ствараныя эсэ, прысвечаных свайму выкладчыку, а таксама праз вершы-віншаванні.

Зоя Міхайлаўна адзначыла, што звыш 40 гадоў жыцця прысвяціла Купалаўскаму ўніверсітэту, каля 30 з іх адпрацавала на пасадзе дацэнта. Падрыхтавала не адно пакаленне настаўнікаў пачатковых класаў. Яе выпускнікі сёння выкладаюць родную мову ва ўсіх куточках Беларусі.

З.М.Тамашэвіч – вядомы лінгвіст і метадыст, аўтар звыш 110 навуковых прац (з іх 6 кніг) па беларускай мове, параўнальным мовазнаўстве, методыцы выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання ў пачатковай школе. Па яе падручніках па беларускай мове для 9 і 10 класаў вучылася не адно пакаленне беларускіх школьнікаў.

Выстава «Улюбёная ў роднае слова» 2022 педфак

Выстава «Улюбёная ў роднае слова» 2022 педфак

Выстава «Улюбёная ў роднае слова» 2022 педфак

Выстава «Улюбёная ў роднае слова» 2022 педфак

Выстава «Улюбёная ў роднае слова» 2022 педфак

18 кастрычніка 2022 года студэнты 1 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання сумесна са старшым выладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Святланай Дзмітрыеўнай Грынько сталі ўдзельнікамі мерапрыемства «Адам Ягоравіч Багдановіч – беларускі этнограф, педагог, мемуарыст», прымеркаванага да Дня бацькі.

У сакавіку бягучага года бацьку Максіма Багдановіча споўнілася б 160 год. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра гродзенскі перыяд жыцця сям’і Багдановічаў з вуснаў Марыі Апанасаўны, маці паэта, у ролі якой выступіў супрацоўнік музея. Яна ж падзялілася з прысутнымі рэцэптамі прыгатавання лекавай гарбаты з засушаных зёлак.

У другой частцы мерапрыемства прынялі ўдзел выхаванцы ДУА «Дзіцячая музычная школа мастацтваў №1 імя Ю.В.Семянякі г.Гродна», якія выканалі песні, прысвечаныя ўсім мамам і татам. Студэнты Жвірбля Эльвіра, Лупач Елізавета, Рынкевіч Вікторыя, Сініца Ульяна, Ярашэвіч Кацярына падрыхтавалі і прачыталі ўспаміны Адама Ягоравіча Багдановіча пра выхаванне дзяцей у іх сям’і, дзе яскрава былі прадстаўлены педагагічныя погляды вядомага этнографа.

Мерапрыемства «Адам Ягоравіч Багдановіч – беларускі этнограф, педагог, мемуарыст» 2022 педфак

21 верасня 2022 года студэнты 1 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання педагагічнага факультэта сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Святланай Дзмітрыеўнай Грынько наведалі Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей, дзе ў форме экскурсіі былі арганізаваны заняткі па дысцыпліне «Асновы краязнаўства». Гэта мерапрыемства было арганізавана ў межах тыдня беларускай мовы, што праходзіць цяпер у ГрДУ імя Янкі Купалы і прымеркаваны да Дня народнага адзінства.

Пад час экскурсіі першакурснікі даведаліся шмат цікавага пра выдатнага настаўніка, які займаўся літаратурным краязнаўствам, Алеся Мікалаевіча Белакоза, заснавальніка музея. Звесткі пра пісьменнікаў Гродзеншчыны, спецыфіку ўнікальнай тэхналогіі падвойнага ткацтва, падрабязнасці з сялянскага жыцця на тэрыторыі Беларусі ў ХІХ стагоддзі ўразілі і зацікавілі студэнтаў, якія ў добрым настроі вярталіся з аграгарадка Гудзевічы ў Гродна.

Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей 2022 педфак

20 верасня 2022 года студэнты 1 курса спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя» дзённай формы навучання педагагічнага факультэта сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Святланай Дзмітрыеўнай Грынько наведалі музей Максіма Багдановіча.

Заняткі па беларускай мове былі арганізаваны ў форме экскурсіі, прымеркаванай да тыдня беларускай мовы, які праводзіцца ў ГрДУ імя Янкі Купалы. Першакурснікі мелі магчымасць пачуць шмат цікавых фактаў з жыцця класіка беларускай літаратуры, паслухаць яго вершы, убачыць асабістыя рэчы паэта, а таксама адчуць творчую сямейную атмасферу, якая панавала ў доме Багдановічаў у канцы ХIХ стагоддзя. Свае адносіны да пачутага і ўбачанага ў музеі, як і веданне арфаграфіі беларускай мовы, студэнты змогуць выказаць пры напісанні эсэ «Загадка Максіма Багдановіча».

Экскурсия в музей М.Богдановича 2022 педфак

  1. Вечарына «Але толькі чаму ж так малы гэты час…»
  2. Экскурсия в Дом-музей Элизы Ожешко
  3. Экскурсия в музей М.Богдановича
  4. Экскурсия в музей истории религии
  5. Экскурсия в музей М.Богдановича
  6. Экскурсия в музей М.Богдановича
  7. Конкурс «Нябесная заступніца Беларусі»
  8. Экскурсия в музей М.Богдановича
  9. Мерапрыемства «Да ўздыху апошняга ён жыў лёсам людзей на балоце»: да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа
  10. Мерапрыемства «І вее верш мой дзіўнай казкай…»

Page 6 of 12

  • Start
  • Prev
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • Next
  • End

АБИТУРИЕНТ ГрГУ

Официальный портал Президента РБ

Сайт Министерства образования РБ

Официальный сайт ГрГУ им.Я.Купалы

Образовательный портал

ИНТРАНЕТ

Социально-педагогическая и психологическая служба

Научная библиотека ГрГУ им.Я.Купалы

Вестник ГрГУ им.Я.Купалы

Издательский центр

Музей истории ГрГУ им.Я.Купалы

Официальный сайт Республики Беларусь

Национальный правовой портал

70 лет Победы

УСЛУГИ

Версия для слабовидящих

ПЕДАГОГИЧЕСКИЙ ФАКУЛЬТЕТ УО "ГрГУ им. Янки Купалы"