10 сакавіка 2020 года студэнты 1 курса дзённай формы навучання спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя» сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Грынько Святланай Дзмітрыеўнай наведалі музей Максіма Багдановіча.
Пад час тэатралізаванай экскурсіі «Марыя Апанасаўна запрашае» наведвальнікі пачулі шмат цікавых звестак з жыцця сям’і Багадановічаў, мелі магчымасць пагуляць у фанты і даведацца аб лекавых травах, з якіх заварвалі гарбату, якую ўсе, дарэчы, пакаштавалі тут жа, у музеі.
Добры настрой і незабыўныя ўспаміны – гэта тое, што засталося ў экскурсантаў пасля наведвання музея.