27 лістапада 2019 года, напярэдадні дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, які прыпадае на 9 снежня, студэнты першага курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання С.Д. Грынько пабывалі ў музеі, які носіць імя нашага знакамітага земляка.
Пад час экскурсіі наведвальнікі пачулі шмат цікавага пра асаблівасці сямейнага выхавання ў доме Багдановічаў, пра загадкавы і непаўторны лёс паэта, яго вершаваную спадчыну. Па традыцыі ўражанні ад наведвання музея Максіма Багдановіча студэнты выразілі ў сваіх творчых працах.