19 сакавіка 2019 года студэнты 1 курса спецыяльнасці «Лагапедыя» сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Грынько Святланай Дзмітрыеўнай наведалі музей Максіма Багдановіча, дзе іх чакала тэатралізаваная экскурсія «Марыя Апанасаўна запрашае».
Экскурсанты даведаліся шмат цікавых падрабязнасцей пра сямейнае выхаванне ў доме Багдановічаў, а таксама сталі ўдзельнікамі гульні ў фанты і пачаставаліся зёлкавай гарбатай. Напрыканцы наведвання навуковы супрацоўнік музея Плюта А.І. распавяла студэнтам аб музейных занятках, якія прапануюцца вучням рознага ўзросту ў музеі.