22 кастрычніка 2020 года студэнты 1 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання педагагічнага факультэта сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Грынько Святланай Дзмітрыеўнай наведалі музей Максіма Багдановіча.
Пад час экскурсіі ўсе прысутныя пачулі шмат цікавых звестак з жыцця Максіма Багадановіча, паслухалі яго вершы; а пад час агляду інтэр’еру пакояў змаглі адчуць атмасферу, якая панавала ў сям’і Багдановічаў.
Свае ўражанні пасля экскурсіі студэнты выказалі пры напісанні эсэ «Загадка Максіма Багдановіча», якое дапоўнілі рознымі творчымі працамі: буклетамі, часопісамі, малюнкамі, газетамі, кніжкамі-разгорткамі.