5 снежня 2024 года студэнты 1 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання педагагічнага факультэта (СДП-НО-242) сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання С.Д. Грынько наведалі музей Максіма Багдановіча.
Цікавыя факты з жыцця паэта, каханне і смяротная хвароба, гісторыя выдання адзінага прыжыццёвага зборніка «Вянок», выхаванне дзяцей у доме Багдановічаў – пра ўсё гэта і многае іншае даведаліся прысутныя падчас экскурсіі. Свае ўражанні ад наведвання студэнты змогуць выказаць у творчай працы – эсэ «Загадка Максіма Багдановіча».