8 мая 2025 года студэнты 2 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» сумесна з куратарам групы Грынько Святланай Дзмітрыеўнай сталі ўдзельнікамі літаратурна-музычнай пляцоўкі «Табе, Перамога, радкі прысвячаю», арганізаванай навуковай бібліятэкай Купалаўскага ўніверсітэта.
Празаічныя і вершаваныя радкі пра Вялікую Айчынную вайну, песні і балада аб спаленай Хатыні стварылі сапраўдную атмасферу памяці, смутку і гонару за подзвіг загінуўшых продкаў напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі савецкага народа.
Таксама на мерапрыемстве былі падведзены вынікі конкурсу эсэ «Вялікая Айчынная вайна ў лёсе маёй сям'і». За чытанне вершаў на ваенную тэматыку і па выніках конкурса эсэ студэнты атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў.