25 красавіка 2025 года студэнты 2 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання педагагічнага факультэта сумесна з куратарам старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання С.Д. Грынько сталі ўдзельнікамі бібліяночы «Шляхі вялікай Перамогі», арганізаванай навуковай бібліятэкай Купалаўскага ўніверсітэта.
На гэтым мерапрыемстве студэнты змаглі пазнаёміцца з бытам салдат, пакаштаваць салдацкую кашу, патрымаць у руках зброю і нават паспрабаваць яе разабраць. Свае веды па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама па беларускай і рускай літаратуры, прысвечанай ваенным падзеям, наведвальнікі змаглі праверыць падчас віктарыны, якая была арганізавана супрацоўнікамі бібліятэкі.
Адчуванне свята Перамогі, добры настрой, незабыўныя ўражанні – ўсё гэта студэнты атрымалі ў якасці каштоўнага падарунка за ўдзел у мерапрыемстве.