19 кастрычніка 2024 года студэнты 2 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання педагагічнага факультета сумесна з куратарам групы старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Грынько Святланай Дзмітрыеўнай наведалі канцэрт арганнай музыкі ў Лютэранскай кірсе Святога Іаана.
Гледачам былі прадстаўлены як класічныя музычныя творы, так і трэкі да мастацкіх кінастужак: «Гары Потэр», «Піраты Карыбскага мора». Асабліва кранальна напрыканцы выступлення прагучала мелодыя беларускага кампазітара Ігара Лучанка, напісаная да верша Якуба Коласа «Мой родны кут». Канцэрт пакінуў незабыўныя ўражанні.