9 кастрычніка 2024 года студэнты 1 курса дзеннай формы навучання спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» педагагічнага факультета наведалі мінералагічны музей «Карат» у сярэдняй школе №16 імя А.Сухамбаева г. Гродно.
На занятках па дысцыпліне «Асновы краязнаўства» экскурсанты змаглі пачуць аб размяшчэнні карысных выкапняў на тэрыторыі Беларусі, аб паходжанні і выкарыстанні розных мінералаў, якія былі прывезены школьнікамі з экспедыцый на Урал.