11 красавіка 2024 года студэнты 1 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання педагагічнага факультэта сумесна з куратарам групы Святланай Дзмітрыеўнай Грынько, старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання, наведалі музей гісторыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Перад экскурсантамі адкрыліся ўсе ступені развіцця «альма-матар»: ад адкрыцця і аднаўлення ў пасляваенныя гады да сучасных дзён. Усе прысутныя змаглі ацаніць канцэпцыю «універсітэт–музей», дзе фае і калідоры выкарыстоўваюцца як часткі адной музейнай экспазіцыі.