17 сакавіка 2023 года студэнты 4 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання педагагічнага факультэта сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Святланай Дзмітрыеўнай Грынько наведалі Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі, дзе сталі ўдзельнікамі тэатралізаванай экскурсіі «У госці да пана Храптовіча».
Тэму «Сутнасць сямейнага выхавання» студэнты змаглі засвоіць на аснове сямейных традыцый магната Храптовіча, каторы ў ХVІІІ стагоддзі валодаў замкам, у памяшканнях якога знаходзіцца сучасны музей. Таксама экскурсанты змаглі засвоіць прывітальныя жэсты шляхцянак таго часу, пагуляць у фанты і нават атрымаць запрашэнне наведаць Гродна з пячаткай гродзенскага старасты Караля Літавора Храптовіча.