9 лістапада 2022 года студэнты 1 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання педагагічнага факультэта сумесна са старшым выладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Святланай Дзмітрыеўнай Грынько наведалі мінералагічны музей «Карат», які знаходзіцца ў сярэдняй школе №16 г. Гродна.
Па тэме «Карысныя выкапні на тэрыторыі Беларусі» (дысцыпліна «Асновы краязнаўства») экскурсанты змаглі даведацца шмат новага пра залежы торфу, вапны і крэмнію, спецыфіку здабычы калійных солей. Яшчэ прысутныя пачулі шмат цікавых фактаў пра мінералы, якія сустракаюцца на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, а тасама ў краінах Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі.