ПЕДАГОГИЧЕСКИЙ ФАКУЛЬТЕТ УО "ГрГУ им. Янки Купалы"

  • Факультет
  • Кафедры
    • Кафедра естественнонаучных и лингвистических дисциплин и методик их преподавания
      • Список сотрудников
      • О сотрудниках
      • Научно-исследовательская работа
      • Учебная работа
      • Мероприятия
      • Филиал кафедры
      • Разное
    • Кафедра педагогики и социальной работы
    • Кафедра теории и методики специального образования
    • Кафедра философии
  • Учебно-методический кабинет
  • Учебный процесс
  • Научная деятельность
  • Идеологическая и воспитательная работа
  • Журнал педагогического факультета
  • Абитуриентам
  • Пресс-центр
  • Одно окно
  • Расписание
  • Структура сайта
Шаблоны Joomla 3 здесь: http://www.joomla3x.ru/joomla3-templates.html

8 лістапада 2022 года ў чытальнай зале бібліятэкі педагагічнага факультэта, факультэта фізічнай культуры і ваеннага факультэта адкрылася выстава «Улюбёная ў роднае слова», прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння дацэнта кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання, кандыдата філалагічных навук Зоі Міхайлаўны Тамашэвіч.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел выкладчыкі кафедры, студэнты спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя», супрацоўнікі навуковай бібліятэкі.

Падчас адкрыцця выставы дырэктар бібліятэкі М.У.Грынько засяродзіў увагу на багатай навуковай і метадычнай спадчыне Зоі Міхайлаўны. Яна з’яўляецца аўтарам школьных падручнікаў па беларускай мове, што сведчыць аб глыбокай навуковай дасведчанасці і вялікім метадычным вопыце выкладчыка і навукоўцы.

Студэнты павіншавалі юбіляра з адкрыццём персанальнай выставы праз ствараныя эсэ, прысвечаных свайму выкладчыку, а таксама праз вершы-віншаванні.

Зоя Міхайлаўна адзначыла, што звыш 40 гадоў жыцця прысвяціла Купалаўскаму ўніверсітэту, каля 30 з іх адпрацавала на пасадзе дацэнта. Падрыхтавала не адно пакаленне настаўнікаў пачатковых класаў. Яе выпускнікі сёння выкладаюць родную мову ва ўсіх куточках Беларусі.

З.М.Тамашэвіч – вядомы лінгвіст і метадыст, аўтар звыш 110 навуковых прац (з іх 6 кніг) па беларускай мове, параўнальным мовазнаўстве, методыцы выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання ў пачатковай школе. Па яе падручніках па беларускай мове для 9 і 10 класаў вучылася не адно пакаленне беларускіх школьнікаў.

Выстава «Улюбёная ў роднае слова» 2022 педфак

Выстава «Улюбёная ў роднае слова» 2022 педфак

Выстава «Улюбёная ў роднае слова» 2022 педфак

Выстава «Улюбёная ў роднае слова» 2022 педфак

Выстава «Улюбёная ў роднае слова» 2022 педфак


АБИТУРИЕНТ ГрГУ

Год белорусской женщины

Официальный портал Президента РБ

Национальный правовой портал

Сайт Министерства образования РБ

Официальный сайт ГрГУ им.Я.Купалы

Образовательный портал

ИНТРАНЕТ

Социально-педагогическая и психологическая служба

Научная библиотека ГрГУ им.Я.Купалы

Вестник ГрГУ им.Я.Купалы

Издательский центр

Музей истории ГрГУ им.Я.Купалы

Официальный сайт Республики Беларусь

УСЛУГИ

Версия для слабовидящих

ПЕДАГОГИЧЕСКИЙ ФАКУЛЬТЕТ УО "ГрГУ им. Янки Купалы"