20 верасня 2022 года студэнты 1 курса спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя» дзённай формы навучання педагагічнага факультэта сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Святланай Дзмітрыеўнай Грынько наведалі музей Максіма Багдановіча.
Заняткі па беларускай мове былі арганізаваны ў форме экскурсіі, прымеркаванай да тыдня беларускай мовы, які праводзіцца ў ГрДУ імя Янкі Купалы. Першакурснікі мелі магчымасць пачуць шмат цікавых фактаў з жыцця класіка беларускай літаратуры, паслухаць яго вершы, убачыць асабістыя рэчы паэта, а таксама адчуць творчую сямейную атмасферу, якая панавала ў доме Багдановічаў у канцы ХIХ стагоддзя. Свае адносіны да пачутага і ўбачанага ў музеі, як і веданне арфаграфіі беларускай мовы, студэнты змогуць выказаць пры напісанні эсэ «Загадка Максіма Багдановіча».