16 сакавіка 2022 года студэнты 4 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» педагагічнага факультэта сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Святланай Дзмітрыеўнай Грынько наведалі музей Максіма Багдановіча.
Наведвальнікам была прапанавана тэатралізаваная экскурсія «Марыя Апанасаўна запрашае». З вуснаў гаспадыні кватэры ўсе прысутныя пачулі шмат цікавага аб атмасферы, якая панавала ў доме Багдановічаў, аб выхаванні дзяцей у сям’і будучага класіка беларускай літаратуры. Гульня ў фанты і зёлкавая гарбата дапамаглі стварыць бвдзёры настрой ва ўсіх экскурсантаў.