8 снежня 2021 года студэнты 2 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання педагагічнага факультэта сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Святланай Дзмітрыеўнай Грынько наведалі Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі.
Студэнты сталі ўдзельнікамі тэматычнай экскурсіі «Эпоха. Час. Будынак», змаглі пазнаёміцца з гісторыяй палаца Храптовіча ў кантэксце гарадской культуры ХVIII – пачатку ХХ стагоддзя і пачулі шмат падрабязнасцей аб выхаванні дзяцей у сем’ях тагачасных гараджан. Таксама яны даведаліся аб музейных занятках, якія распрацоўваюцца ў гэтай установе для малодшых школьнікаў.