16 красавіка 2021 года студэнты 1 курса спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя» сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання С.Д.Грынько наведалі музей Максіма Багдановіча.
Ужо стала добрай традыцыяй на педагагічным факультэце наведваць гэту ўстанову горада са студэнтамі-першакурснікамі і далучацца да нацыянальнай культуры, вывучаючы жыццёвы і творчы шлях класіка беларускай літратуры Максіма Багдановіча.