16 сакавіка 2018 года студэнты 1 курса спецыяльнасці «Лагапедыя» сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Грынько Святланай Дзмітрыеўнай наведалі музей Максіма Багдановіча.
Пад час тэатралізаванай экскурсіі «Марыя Апанасаўна запрашае» экскурсанты пазнаёміліся з побытам і ўмовамі выхавання дзяцей сям’і Багдановічаў, а таксама пагулялі ў фанты, шмат цікавага пачулі пра разнастайныя зёлкі, якія любіла збіраць маці Максіма Багдановіча. Напрыканцы экскурсіі студэнты даведаліся аб спецыфіцы адукацыйнай дзейнасці музея, аб музейных занятках, якія распрацаваны ў гэтай установе для школьнікаў рознага ўзросту, і, канечне, пачаставаліся смачнай зёлкавай гарбатай.