20 снежня 2017 года студэнты 1 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Грынько Святланай Дзмітрыеўнай наведалі музей Максіма Багдановіча.
Пад час агляднай экскурсіі першакурснікі даведаліся аб сямейным выхаванні ў доме Багдановічаў, аб дзяцінстве і юнацтве паэта, які з’яўляецца класікам беларускай літаратуры. Напрыканцы наведвальнікам падрабязна расказалі пра музейныя заняткі, якія праводзяцца для дзяцей пачатковых класаў у музеі («Максімаў домік у Гародні», «Старая кватэра»).
Студэнты педагагічнага факультэта чарговы раз упэўніліся ў тым, што ўсё пачутае і ўбачанае ў музеі з’яўляецца пазнавальным, займальным і цікавым!