8 снежня 2017 года студэнты 3 курса спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя» сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Грынько Святланай Дзмітрыеўнай наведалі Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі.
Пад час агляднай экскурсіі наведвальнікам была прадстаўлена інфармацыя аб гісторыі будынка, які быў пабудаваны ў ХVIII стагоддзі як палац Храптовічаў, аб вобразе жыцця знатных людзей (экспазіцыя «Эпоха. Час. Будынак»). Шмат цікавай інфармацыі экскурсанты пачулі аб значэнні розных канфесій для культуры беларускіх зямель (экспазіцыя «Рэлігія і культура ў Беларусі»). Напрыканцы экскурсіі начальнік навукова-асветніцкага аддзела Собаль Таццяна Васільеўна расказала студэнтам аб формах і метадах супрацоўніцтва музея з установамі адукацыі: ад традыцыйных выязных выставаў да інтэрактыўных музейных заняткаў («Кола гісторыі», «Квэст»).