ПЕДАГОГИЧЕСКИЙ ФАКУЛЬТЕТ УО "ГрГУ им. Янки Купалы"

  • Факультет
  • Кафедры
    • Кафедра естественнонаучных и лингвистических дисциплин и методик их преподавания
      • Список сотрудников
      • О сотрудниках
      • Научно-исследовательская работа
      • Учебная работа
      • Мероприятия
      • Филиал кафедры
      • Разное
    • Кафедра педагогики и социальной работы
    • Кафедра теории и методики специального образования
    • Кафедра философии
  • Учебно-методический кабинет
  • Учебный процесс
  • Научная деятельность
  • Идеологическая и воспитательная работа
  • Абитуриентам
  • Пресс-центр
  • Одно окно
  • Расписание
  • Структура сайта
Шаблоны Joomla 3 здесь: http://www.joomla3x.ru/joomla3-templates.html

У халодны красавіцкі вечар для ўсіх, хто жадаў сагрэцца цеплынёй беларускага слова, адчыніла дзверы «Беларуская гасцёўня», якая прайшла ў межах светкавання дзён навукі і творчасці кафедры лінгвістычных дысцыплін. Падрыхтавалі свята выкладчыкі кафедры З.М.Тамашэвіч, А.К.Гачко, Г.У.Крофта.

Вечар пачаўся з «Музычнай гасцёўні», дзе прагучалі песні ў выкананні студэнткі педагагічнага факультэта Карыны Млыноўскай і гасцей з факультэта мастацтваў і дызайну Доктарава Андрэя, Панісава Андрэя, Шаршуновіча Эдуарда. Прысутныя былі ўражаны песняй «Келля-зорка», якая прымусіла кожнага прыслухоўвацца, стаіўшы дыханне, да цудоўных слоў, пакладзеных на музыку.

У «Паэтычнай гасцёўні» адбылася сустрэча з паэтамі Алай Петрушкевіч і Анатолем Брусевічам, якія падзяліліся развагамі пра сутнасць паэтычнай творчасці і прачыталі свае творы. Прагучалі таксама вершы студэнткі 1 курса Далабей Вольгі.

У гасцёўні «Залацінкі роднай мовы» прапаноўваліся лінгвістычныя гульні. Студэнты і вучні СШ №32, запрошаныя на вечарыну, прадэманстравалі высокі ўзровень валодання роднай мовай.

Апошняй чакала гасцей «Танцавальная гасцёўня», у якой прыняў удзел танцавальны калектыў СШ №32 “Фантазёры”.

Напрыканцы вечара вядучая Кацярына Курчэня пажадала ўсім прысутным часцей гасцяваць і прымаць гасцей, дзяліцца з блізкімі цеплынёй і ласкай. Завяршыўся вечар песняй-малітвай за родны край «Я к табе, Беларусь» у выкананні Карыны Млыноўскай.

«Беларуская гасцёўня» 02.04.2015 педфак

«Беларуская гасцёўня» 02.04.2015 педфак

«Беларуская гасцёўня» 02.04.2015 педфак

«Беларуская гасцёўня» 02.04.2015 педфак

«Беларуская гасцёўня» 02.04.2015 педфак


АБИТУРИЕНТ ГрГУ

Официальный портал Президента РБ

Сайт Министерства образования РБ

Официальный сайт ГрГУ им.Я.Купалы

Образовательный портал

ИНТРАНЕТ

Социально-педагогическая и психологическая служба

Научная библиотека ГрГУ им.Я.Купалы

Вестник ГрГУ им.Я.Купалы

Издательский центр

Музей истории ГрГУ им.Я.Купалы

Официальный сайт Республики Беларусь

Национальный правовой портал

70 лет Победы

УСЛУГИ

Версия для слабовидящих

ПЕДАГОГИЧЕСКИЙ ФАКУЛЬТЕТ УО "ГрГУ им. Янки Купалы"