ПЕДАГОГИЧЕСКИЙ ФАКУЛЬТЕТ УО "ГрГУ им. Янки Купалы"

  • Факультет
  • Кафедры
    • Кафедра естественнонаучных и лингвистических дисциплин и методик их преподавания
      • Список сотрудников
      • О сотрудниках
      • Научно-исследовательская работа
      • Учебная работа
      • Мероприятия
      • Филиал кафедры
      • Разное
    • Кафедра педагогики и социальной работы
    • Кафедра теории и методики специального образования
    • Кафедра философии
  • Учебно-методический кабинет
  • Учебный процесс
  • Научная деятельность
  • Идеологическая и воспитательная работа
  • Абитуриентам
  • Пресс-центр
  • Одно окно
  • Расписание
  • Структура сайта
Шаблоны Joomla 3 здесь: http://www.joomla3x.ru/joomla3-templates.html

“Кветкі – ад беларускіх паэтак”

Дні навукі і творчасці кафедры лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання прадаўжаюцца святочнай вечарынай “Кветкі – ад беларускіх паэтак”, якую 6 сакавіка арганізавалі дацэнты кафедры Асабіна Сняжана Віктараўна і Лапкоўская Алена Мікалаеўна. Між усіх святаў самае кветкавае, самае вясновае – свята жанчын. Таму было вырашана павіншаваць усіх жанчын факультэта “кветкамі-вершамі”, якія стварылі нашы беларускія паэткі.

Дзякуючы маляўнічаму суправаджэнню студэнткі 5 курса Клішынай Юліі, прысутныя апынуліся нібы на вясеннім лузе, дзе ўсё цвіце і буяе сваёй прыгажосцю. Кожны выступаючы быў асобнай кветачкай і дарыў свой вясенні настрой.

Госці з зачараваннем слухалі цудоўны санет Максіма Багдановіча «Зорка Венера», які прагучаў у выкананні студэнткі 2 курса Алёны Шырокай.

Лірычная балада Цёткі “Тры кветкі” пра самае трывалае, надзейнае, сапраўднае, што не завяне ні ад далечы, ні ад часу, – пра любоў маці. Верш прагучаў у выкананні студэнткі 3 курса Кацярыны Трафімовіч.

Вечарына “Кветкі – ад беларускіх паэтак”  06.03.2014  педфак

Беларускай “Купалінкай” віншаваў прысутных магістрант з Кітая Шэнь Пэн.

Вечарына “Кветкі – ад беларускіх паэтак”  06.03.2014  педфак

Вечарына “Кветкі – ад беларускіх паэтак”  06.03.2014  педфак

Нагадала жанчынам пра красу і вясну студэнтка 1 курса Кацярына Курчэня вершам Ларысы Геніюш “Астры”.

Вечарына “Кветкі – ад беларускіх паэтак”  06.03.2014  педфак

Пра цікавыя моманты з жыцця паэтак расказала даследчыца жаночай паэзіі Ала Петрушкевіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай літаратуры. Таксама Ала Мікалаеўна падаравала ўсіх сваімі “кветкавымі” вершамі.

Вечарына “Кветкі – ад беларускіх паэтак”  06.03.2014  педфак

Віртуознае выкананне музычнага танга Максіма Казуленкі, студэнта 2 курса факультэта мастацтва і дызайну, ускалыхнула самыя тонкія струны душы.

Вечарына “Кветкі – ад беларускіх паэтак”  06.03.2014  педфак

Жывым, вясёлым танцам парадаваў танцавальны калектыў педагагічнага факультэта.

Вечарына “Кветкі – ад беларускіх паэтак”  06.03.2014  педфак

Вечарына “Кветкі – ад беларускіх паэтак”  06.03.2014  педфак

Вечарына “Кветкі – ад беларускіх паэтак”  06.03.2014  педфак

Вечарына “Кветкі – ад беларускіх паэтак”  06.03.2014  педфак

Госці засталіся задаволеныя цудоўным святам.

Вечарына “Кветкі – ад беларускіх паэтак”  06.03.2014  педфак

Вечарына “Кветкі – ад беларускіх паэтак”  06.03.2014  педфак

Магістрантка педагагічнага факультэта Лойка М.І.


АБИТУРИЕНТ ГрГУ

Официальный портал Президента РБ

Сайт Министерства образования РБ

Официальный сайт ГрГУ им.Я.Купалы

Образовательный портал

ИНТРАНЕТ

Социально-педагогическая и психологическая служба

Научная библиотека ГрГУ им.Я.Купалы

Вестник ГрГУ им.Я.Купалы

Издательский центр

Музей истории ГрГУ им.Я.Купалы

Официальный сайт Республики Беларусь

Национальный правовой портал

70 лет Победы

УСЛУГИ

Версия для слабовидящих

ПЕДАГОГИЧЕСКИЙ ФАКУЛЬТЕТ УО "ГрГУ им. Янки Купалы"