28 верасня 2026 студэнты 4 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» педагагічнага факультэта сумесна з куратарам групы, старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Святланай Дзмітрыеўнай Грынько падчас экскурсіі па горадзе Гродна наведалі Вялікую харальную сінагогу, а таксама месца, дзе падчас Вялікай Айчыннай вайны было размешчана Гродзенскае гета, якое стала месцам апошняга прытулку для яўрэяў, што пражывалі ў той час у горадзе Гродна.
Халакост яўрэйскага народа – адна з самых трагічных старонак сусветнай гісторыі. Памяць пра гэтыя падзеі павінна захоўвацца чалавецтвам.
На экскурсіі студэнты даведаліся шмат цікавых фактаў пра жыццё вядомых ураджэнцаў Гродзеншчыны, яўрэеў па нацыянальнасці: мастака Льва Бакста і вучонага-бізнэсмена Фелікса Зандмана. На прыкладзе лёсу гэтага знакамітага навукоўца і інжынера, заснавальніка і дырэктара адной з найбуйнейшых міжнародных кампаній, якія займаюцца пастаўкамі электронных кампанентаў, усе прысутныя змаглі ўпэўніцца, што міласэрнасць і самаахвярнасць перамагаюць смерць. Такімі павучальнымі гісторыямі аб жыхарах Горада падзялілася са сваімі студэнтамі куратар групы Святлана Дзмітрыеўна Грынько.


















