16 красавіка 2026 года студэнты 3 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання педагагічнага факультэта сумесна з куратарам групы Святланай Дзмітрыеўнай Грынько падчас інфармацыйнай гадзіны наведалі прэзентацыю выдання дацэнта кафедры музычнага мастацтва Уладзіміра Іванавіча Захарава «Вакальныя дуэты» ў суправаджэнні гітары.
Зборнік, які прэзентаваўся ў Навуковай бібліятэцы Купалаўскага ўніверсітэта, уключае пяць песень, напісаных У.І. Захаравым, кампазітарам і вядомым гістарыстам у Гродне, на словы гродзенскай паэткі Алены Якімавай (цяпер манахіні Еўдакіі), выдадзеных у кнізе «Праваслаўная азбука ў вершах». Усе прысутныя з задавальненнем слухалі праваслаўныя песнапенні, ігру на гітары, што дазволіла кожнаму яшчэ раз адчуць настрой адухаўлення, якое прыносіць усім вернікам свята Вялікадня.















