30 сакавіка 2026 года студэнты 3 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання педагагічнага факультэта сумесна з куратарам групы Святланай Дзмітрыеўнай Грынько на інфармацыйнай гадзіне наведалі Каложскую царкву, самы старажытны храм на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у якім праводзяцца богаслужэнні.
З аповеду дзьякана Барыса Барадзінчыка ўсе прысутныя даведаліся пра гісторыю храма, яго рэстаўрацыю, а таксама пра абразы, што тут знаходзяцца. Асабліва зацікавіліся экскурсанты гісторыяй Каложскай іконы Божай Маці, галоўнай святыні храма.
















