18 сакавіка 2026 года студэнты 1 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання педагагічнага факультэта (група СДП-НО-252) сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання С.Д. Грынько наведалі музейны пакой «Беларуская хатка» ў ДУА «Сярэдняя школа №35 імя М.А. Волкава г. Гродна».
Усіх наведвальнікаў чакала экскурсія пра побыт беларусаў з цікавым інтэрактывам: магчымасць паспрабаваць прасці кудзелю і прасаваць бялізну, патрымаць на лапаце бохан хлеба, уявіць сябе сейбітам, паваражыць на будучага мужа, злучыць часткі прыказак пра Радзіму ў адно цэлае і адгадаць загадкі пра музейныя экспанаты.















