11 сакавіка 2026 года студэнты 1 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання педагагічнага факультэта (група СДП-НО-258) сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Святланай Дзмітрыеўнай Грынько наведалі музейны пакой «Беларуская хатка» ў ДУА «Сярэдняя школа №35 імя М.А. Волкава г. Гродна».
Экскурсанты апынуліся ў інтэр’эры жылога памяшкання беларусаў пачатку ХХ стагоддзя, даведаліся шмат цікавага пра традыцыйныя заняткі тагачасных жанчын і мужчын і нават змаглі паспрабаваць пакарыстацца прыладамі працы, якія з’яўляюцца часткай музейнай экспазіцыі.
















