19 снежня 2025 года студэнты 1 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання педагагічнага факультэта (група СДП-НО-252) сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Святланай Дзмітрыеўнай Грынько наведалі Музей Максіма Багдановіча.
З цікавасцю экскурсанты слухалі пра жыццё і творчасць знакамітага класіка беларускай літаратуры, здзіўляліся некаторым фактам яго біяграфіі і захапляліся характарам і рознабаковасцю асобы Багдановіча, які быў паэтам, празаікам, публіцыстам, перакладчыкам, літаратурным крытыкам. Свае ўражанні ад наведвання музея студэнты змогуць выказаць, напісаўшы эсэ «Загадка Максіма Багдановіча».

















