18 лістапада 2025 года студэнты 3 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання педагагічнага факультэта сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання С.Д. Грынько наведалі выставу «Бацькаўшчына светлая мая», арганізаваную Навуковай бібліятэкай ГрДУ імя Янкі Купалы, факультэтам мастацтваў і дызайну, гімназіяй №5 імя У.С. Караткевіча г. Гродна і прысвечаную 95-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча.
Усе прысутныя з цікавасцю разглядалі малюнкі і карціны па матывах твораў пісьменніка, выкананыя школьнікамі і студэнтамі ў розных тэхніках. Экскурсію па выставе і агляд літаратуры па творчасці Караткевіча зрабіў дырэктар бібліятэкі Мікалай Уладзіміравіч Грынько.
















