1 кастрычніка 2025 года студэнты 3 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» сумесна з куратарам групы Святланай Дзмітрыеўнай Грынько наведалі музей-аптэку, які знаходзіцца ў найстарэйшай на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь аптэцы, пабудаванай манахамі-іезуітамі яшчэ ў 1709 годзе.
На экскурсіі наведвальнікі пачулі шмат цікавых фактаў з гісторыі фармацэўтычнай справы ў старажытным горадзе Гродна, змаглі ўбачыць унікальныя аптэчныя інструменты, а таксама ўявіць сабе, як выглядаў какторый – сапраўдная травяная лабараторыя. Агляд экспазіцыі закончыўся дэгустацыяй «Гродзенскай гарбаты», прыгатаванай спецыяльна для экскурсантаў.