19 верасня 2025 года студэнты 2-4 курсаў спецыяльнасцей «Пачатковая адукацыя», «Дашкольная адукацыя», «Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя» педагагічнага факультэта сумесна з куратарам групы СДП-НО-232 старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання С.Д.Грынько наведалі кінатэатр «Усход» і паглядзелі кінастужку «Класная», у якой асвятляліся праблемы, з якімі сустракаюцца маладыя педагогі ў сваёй прафесійнай дзейнасці пасля размеркавання на працу.