17 снежня 2025 года студэнты 3 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» педагагічнага факультэта сумесна з куратарам групы Святланай Дзмітрыеўнай Грынько наведалі прэзентацыю кнігі гродзенскай журналісткі і краязнаўца Святланы Несцярэнка «Граф Валіцкі. Свая гульня».
Сустрэча аўтара з будучымі чытачамі адбылася ў кнігарні «Веды».
Граф Валіцкі – рэальная гістарычная постаць, загадкавая асоба, жыццё якой звязана з горадам Гродна і авеяна міфамі аб яго незлічоным багацці і незвычайных здольнасцях выйграваць у карты. Раман пра жыццё графа ўключае як выдуманыя гісторыі, так і рэальныя падзеі, што адбываліся ў пачатку XIX стагоддзя як на тэрыторыі Гродна, так і ў Еўропе.
Пасля прэзентацыі кожны мог набыць кнігу з подпісам аўтара.















