ПЕДАГОГИЧЕСКИЙ ФАКУЛЬТЕТ УО "ГрГУ им. Янки Купалы"

  • Факультет
  • Кафедры
  • Учебно-методический кабинет
  • Учебный процесс
  • Научная деятельность
  • Идеологическая и воспитательная работа
  • Абитуриентам
  • Пресс-центр
    • Новости
    • Наши выпускники
    • Персона
    • Наша практика
    • Скажи мне... и я скажу, кто ты
    • Архив новостей
  • Одно окно
  • Расписание
  • Структура сайта
Шаблоны Joomla 3 здесь: http://www.joomla3x.ru/joomla3-templates.html

Калядная вечарына “Ой, калядачкі! Бліны-ладачкі!” на педагагічным факультэце

13 студзеня 2014 года кафедра лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання распачала светкаванне Дзён навукі і творчасці каляднай вечарынай “Ой, калядачкі! Бліны-ладачкі!” На вечарыну былі запрошаны і вучні выпускных класаў СШ №32 г.Гродна, і замежныя студэнты, якія жывуць у інтэрнаце №4 па вул. Пралетарская, 16.

На калядках прысутнічалі: декан педагагічнага факультэта В.П.Таранцей, намеснік декана Н.С.Міхайлава, метадыст аддзела маладзёжнай палітыкі УВРЗМ універсітэта, старшыня ПСА "Белая Русь" С.А.Іваноў, загадчык кафедры І.М.Кавінкіна, выхавальнікі інтэрната В.С.Грыбок, Н.Б.Швяцова, педагог-псіхолаг М.К.Акуліч, выкладчыкі, супрацоўнікі бібліятэкі і студэнты факультэта.

Удзельнікі вечарыны запрасілі ўсіх у дзівосны свет народных абрадаў, у свет спадчыны беларускага народа.

Вечар запомніўся цеплатой душэўнага прыёму студэнтаў, якія разам з А.М.Лапкоўскай і З.М.Тамашэвіч, дацэнтамі кафедры лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання, падрыхтавалі цікавую праграму. Цудоўнае музычнае суправаджэнне вечарыне і бадзёры настрой дапамог забяспечыць студэнт 2 курса факультэта мастацтваў і дызайну Максім Казуленка.

Калядная вечарына “Ой, калядачкі! Бліны-ладачкі!” педфак

Стол "ламіўся" ад смачных пачастункаў: аладкі, пончыкі з макам, піражкі з капустай, агуркі самасоленыя, вяндліна, каўбаска, сала, грыбочкі, перчыкі і інш.

Калядная вечарына “Ой, калядачкі! Бліны-ладачкі!” педфак

Калядоўшчыкі спявалі народныя песні, частушкі, танцавалі, а госці адгадвалі загадкі і прыказкі, за што атрымлівалі арэхі.

Частушкі спявалі не толькі і калядоўшчыкі, але і госці вечарыны. Не змаўкалі апладысменты, калі спявалі Віктар Пятровіч Таранцей, Сяргей Алегавіч Іваноў, Вераніка Станіславаўна Грыбок, Алена Канстанцінаўна Гачко і інш.

Калядная вечарына “Ой, калядачкі! Бліны-ладачкі!” педфак

Дзяўчаты ж варажылі на сваё замужжа: хто першым замуж пойдзе, кім па прафесіі будзе будучы абраннік. Таксама папыталі шчасця ў сабакі і пеўня, якія павінны былі вырашыць: хто ж з дзяўчыт першы замуж пойдзе? А пры дапамозе шарыка са сняжынкамі дзяўчаты даведаліся, у якім месяцы і годзе ім чакаць да хаты сватоў.

Калядная вечарына “Ой, калядачкі! Бліны-ладачкі!” педфак

Калядная вечарына “Ой, калядачкі! Бліны-ладачкі!” педфак

У сваю ж чаргу студэнты падзяліліся з калядоўшчыкамі сваімі спосабамі варажбы.

Вечар закончыўся сумеснай песняй “Жывіце багата!”.

Калядная вечарына “Ой, калядачкі! Бліны-ладачкі!” педфак


АБИТУРИЕНТ ГрГУ

Официальный портал Президента РБ

Сайт Министерства образования РБ

Официальный сайт ГрГУ им.Я.Купалы

Образовательный портал

ИНТРАНЕТ

Социально-педагогическая и психологическая служба

Научная библиотека ГрГУ им.Я.Купалы

Вестник ГрГУ им.Я.Купалы

Издательский центр

Музей истории ГрГУ им.Я.Купалы

Официальный сайт Республики Беларусь

Национальный правовой портал

70 лет Победы

УСЛУГИ

Версия для слабовидящих

ПЕДАГОГИЧЕСКИЙ ФАКУЛЬТЕТ УО "ГрГУ им. Янки Купалы"