21 верасня 2026 года на педагагічным факультэце студэнты сардэчна віталі вучняў СШ №35 імя М.А.Волкава г.Гродна, якія ўваходзяць у склад падгрупы і ў будучым плануюць займацца педагагічнай дзейнасцю.
Прывітальнае слова і пажаданні поспехаў у першых кроках у прафесію выказалі гасцям студэнты 4 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання: Хамко Надзея, Кашлей Кацярына, Кічко Ксенія, Варанко Святлана. Вучні былі прыняты ў дружную сям'ю педагагічнага факультэта і атрымалі медалі «Юны педагог». Шчырую падтрымку будучым педагогам выказалі студэнты 1 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя», якія запрашалі школьнікаў прыняць удзел у якасці гледачоў у конкурсе «Глядзіце, хто прыйшоў» для першакурснікаў.
Супрацоўніцтва педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы з СШ №35 імя М.А.Волкава г.Гродна стартавала. Каардынатар дзейнасці – С.Д. Грынько, старшы выкладчык кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання.

















