Настаўнік − прафесія ад Бога, а ўсе астатнія прафесіі − ад настаўніка
Яшчэ старажытныя грэкі казалі: «Калі кравец дрэнны − то людзі будуць проста дрэнна апранутыя, але калі ў грамадстве будзе дрэнны настаўнік − то вырастуць пакаленні неадукаваных і нявыхаваных людзей». Мне пашчасціла вучыцца ў таленавітага Настаўніка – дацэнта кафедры лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Зоі Міхайлаўны Тамашэвіч.
Зоя Міхайлаўна – выкладчык, які вырасціў не адно пакаленне адукаваных, шчырых, творчых студэнтаў. Кожны з тых, хто знаёмы з Зояй Міхайлаўнай, трапляе адразу у асяроддзе дабрыні і чуласці, у асяроддзе любові да роднай матчынай мовы. Экспрэсіўнасць маўлення, педагагічны такт, прафесійная кампетэнтнасць – гэта тыя адметныя рысы, якія фарміруюць вобраз сучаснага выкладчыка. На занятках па методыцы выкладання беларускай мовы у пачатковых класах Зоя Міхайлаўна Тамашэвіч заўсёды звязвае тэарэтычны матэрыял з практыкай будучай работы настаўнікаў пачатковых класаў, стварае тую ці іншую праблемную сітуацыю, якая падштурхоўвае студэнтаў да пошуку яе вырашэння, крок за крокам падводзіць іх да неабходнага вываду, засяроджвае ўвагу на асобе малодшага школьніка, вучыць адносіцца з павагай да школьніка, яго бацькоў і быць на самой справе настаўнікам-прыкладам. На працягу ўсёй сваёй выкладчыцкай працы плённа займаецца навуковай дзейнасцю. Мае шмат навуковых артыкулаў, з’яўляецца аўтарам трох падручнікаў па беларускай мове з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Усе помняць праведзеныя ёю выхаваўчыя мерапрыемства “Вячоркі”, дзякуючы якім студэнты змаглі дакрануцца да беларускіх звычаяў, беларускіх песен. Зоя Міхайлаўна не толькі цудоўны выкладчык кафедры лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання педагагічнага факультэта, але і прыгожая, дабразычлівая, чулая жанчына. Яна і працавітая дачка, і пяшчотная жонка, руплівая гаспадыня, шчырая і добрая маці, любімая бабуля. Кожны член сям’і Зоі Міхайлаўны паважае яе, цэніць і шануе.
Ад імя студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў кафедры і факультэта хачу павіншаваць Зою Міхайлаўну Тамашэвіч з юбілеем. Мы Вас цэнім, паважаем і таму жадаем Вам таго, што вельмі важна для любога чалавека – добрага настрою, узаемаразумення з калегамі і роднымі, павагі са стараны студэнтаў. Няхай мінулае дарыць премныя ўспаміны, сенняшні дзень нясе кветкі, усмешкі і дабрыню, а будучыня – перспектывы і шчасце.
Преподаватель кафедры лингвистических дисциплин
и методик их преподавания
Подрецкая Галина Николаевна