ПЕДАГОГИЧЕСКИЙ ФАКУЛЬТЕТ УО "ГрГУ им. Янки Купалы"

  • Факультет
  • Кафедры
  • Учебно-методический кабинет
  • Учебный процесс
  • Научная деятельность
  • Идеологическая и воспитательная работа
  • Абитуриентам
  • Пресс-центр
    • Новости
    • Наши выпускники
    • Персона
    • Наша практика
    • Скажи мне... и я скажу, кто ты
    • Архив новостей
  • Одно окно
  • Расписание
  • Структура сайта
Шаблоны Joomla 3 здесь: http://www.joomla3x.ru/joomla3-templates.html

21 лютага 2019 года студэнты педагагічнага факультэта і факультэта фізічнай культуры напісалі «Купалаўскую дыктоўку», якая прайшла ва ўніверсітэце з нагоды Міжнароднага Дня роднай мовы і прысвечана да 79-годдзя ўніверсітэта.

Дыктоўка распачалася з відэазвароту рэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірыны Фёдараўны Кітурка, якая павіншавала ўсіх са святам, прапанавала «закласці новую традыцыю і напісаць дыктоўку на нашай роднай, мілагучнай, старажытнай, гасціннай, патрыятычнай, незалежнай беларускай мове».

Затым перад прысутнымі выступіла дэкан педагагічнага факультэта Святлана Якаўлеўна Кострыца. Яна таксама павіншавала ўсіх з Міжнародным Днём роднай мовы і пажадала поспехаў.

Жанна Сямёнаўна Сіплівеня, дацэнт кафедры беларускай філалогіі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, расказала, што тэкст дыктоўкі прысвечаны ў першую чаргу Янку Купалу, імя якога носіць наш універсітэт, Міжнароднаму Дню роднай мовы, а таксама Году малой радзімы. Затым пазнаёміла ўдзельнікаў з тэкстам дыктоўкі і запрасіла акунуцца ў чароўны свет беларускай мовы.

Трэба адзначыць, што жаданне напісаць дыктоўку выказалі не толькі беларускія, але і замежныя студэнты. Так, студэнтка 4 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» Абдырэйманава Зіяда, якая ўжо хутка будзе здаваць дзяржаўныя экзамены і вернецца ў свой любімы Туркменістан, адзначыла, што для яе гонар прыняць удзел у такім мерапрыемстве.

Напрыканцы дыктоўкі многія студэнты былі задаволеныя сваімі вынікамі.

Купалаўская дыктоўка 2019 педфак

Купалаўская дыктоўка 2019 педфак

Купалаўская дыктоўка 2019 педфак

Купалаўская дыктоўка 2019 педфак

Купалаўская дыктоўка 2019 педфак

Купалаўская дыктоўка 2019 педфак

Купалаўская дыктоўка 2019 педфак

Купалаўская дыктоўка 2019 педфак

Купалаўская дыктоўка 2019 педфак

Купалаўская дыктоўка 2019 педфак

Купалаўская дыктоўка 2019 педфак

Купалаўская дыктоўка 2019 педфак

Купалаўская дыктоўка 2019 педфак

Купалаўская дыктоўка 2019 педфак

Купалаўская дыктоўка 2019 педфак

Купалаўская дыктоўка 2019 педфак

Купалаўская дыктоўка 2019 педфак

https://vk.com/album-43970737_259872455


АБИТУРИЕНТ ГрГУ

Официальный портал Президента РБ

Сайт Министерства образования РБ

Официальный сайт ГрГУ им.Я.Купалы

Образовательный портал

ИНТРАНЕТ

Социально-педагогическая и психологическая служба

Научная библиотека ГрГУ им.Я.Купалы

Вестник ГрГУ им.Я.Купалы

Издательский центр

Музей истории ГрГУ им.Я.Купалы

Официальный сайт Республики Беларусь

Национальный правовой портал

70 лет Победы

УСЛУГИ

Версия для слабовидящих

ПЕДАГОГИЧЕСКИЙ ФАКУЛЬТЕТ УО "ГрГУ им. Янки Купалы"