ПЕДАГОГИЧЕСКИЙ ФАКУЛЬТЕТ УО "ГрГУ им. Янки Купалы"

  • Факультет
  • Кафедры
  • Учебно-методический кабинет
  • Учебный процесс
  • Научная деятельность
  • Идеологическая и воспитательная работа
  • Абитуриентам
  • Пресс-центр
    • Новости
    • Наши выпускники
    • Персона
    • Наша практика
    • Скажи мне... и я скажу, кто ты
    • Архив новостей
  • Одно окно
  • Расписание
  • Структура сайта
Шаблоны Joomla 3 здесь: http://www.joomla3x.ru/joomla3-templates.html

20 лютага 2019 года на педагагічным факультэце адбылася сустрэча выкладчыкаў і студэнтаў з Алесем Аляксандравічам Сушам, намеснікам дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кандыдатам культуралогіі. Сустрэча была арганізавана дырэктарам і супрцоўнікамі навуковай бібліятэкі ўніверсітэта.

Пачаў сустрэчу Мікалай Уладзіміравіч Грынько, які адзначыў, што мерапрыемства праводзіцца ў межах тыдня беларускай мовы, які адзначаецца ў купалаўскім вузе.

Затым Алесь Аляксандравіч правёў прэзентацыю факсімільнага выдання першага беларускага «Буквара». У сваім выступленні навуковец адзначыў, што менавіта беларусы прыдумалі слова «буквар». Першая ў свеце кніга пад такою назваю выдадзена 24 ліпеня 1618 года ў тыпаграфіі Віленскага Свята-Духава праваслаўнага братэрства. Кніга прызначалася для пачатковай адукацыі ў розных краінах свету. Ёсць усяго два экзэмпляры «Буквара» 1618 года: адзін з іх знаходзіцца ў Капенгагене, а другі ў Лондане. Яго поўная назва – «Букварь языка славенска, писаний чтения оучитися хотящим в полезное руковождение». Першы ў свеце «Буквар» – беларускі. Ён сапраўды наш нацыянальны брэнд, – рэзюміраваў даследчык.

На мерапрыемстве выступіла дацэнт кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Зоя Міхайлаўна Тамашэвіч. Яна коратка прааналізавала структуру буквара, яго змяненні і ўдасканаленні ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу.

Падчас мерапрыемства дэманстравалася выстава беларускіх буквароў, якую арганізавалі загадчык філіяла навуковай бібліятэкі Святлана Іосіфаўна Дзеціна і супрацоўнік філіяла Пятрашка Наталля Тадэвушаўна.

Студэнты і выкладчыкі педагагічнага і філалагічнага факультэтаў задавалі пытанні і былі вельмі зацікаўленыя падчас мерапрыемства.

Дырэктар науковай бібліятэкі Мікалай Уладзіміравіч Грынько і намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце педагагічнага факультэта Алена Мікалаеўна Лапкоўская падзякавалі за цікавую і пазнавальную гутарку, выказалі надзеі на далейшае супрацоўніцтва.

Закончылася сустрэча музычным падарункам ад студэнткі 1 курса педагагічнага факультэта Іны Траян.

Прэзентацыя «Буквара» 2019 педфак

Прэзентацыя «Буквара» 2019 педфак

Прэзентацыя «Буквара» 2019 педфак

Прэзентацыя «Буквара» 2019 педфак

Прэзентацыя «Буквара» 2019 педфак

Прэзентацыя «Буквара» 2019 педфак

Прэзентацыя «Буквара» 2019 педфак

Прэзентацыя «Буквара» 2019 педфак

Прэзентацыя «Буквара» 2019 педфак

https://vk.com/album-43970737_259872036


АБИТУРИЕНТ ГрГУ

Официальный портал Президента РБ

Сайт Министерства образования РБ

Официальный сайт ГрГУ им.Я.Купалы

Образовательный портал

ИНТРАНЕТ

Социально-педагогическая и психологическая служба

Научная библиотека ГрГУ им.Я.Купалы

Вестник ГрГУ им.Я.Купалы

Издательский центр

Музей истории ГрГУ им.Я.Купалы

Официальный сайт Республики Беларусь

Национальный правовой портал

70 лет Победы

УСЛУГИ

Версия для слабовидящих

ПЕДАГОГИЧЕСКИЙ ФАКУЛЬТЕТ УО "ГрГУ им. Янки Купалы"