ПЕДАГОГИЧЕСКИЙ ФАКУЛЬТЕТ УО "ГрГУ им. Янки Купалы"

  • Факультет
  • Кафедры
  • Учебно-методический кабинет
  • Учебный процесс
  • Научная деятельность
  • Идеологическая и воспитательная работа
  • Абитуриентам
  • Пресс-центр
    • Новости
    • Наши выпускники
    • Персона
    • Наша практика
    • Скажи мне... и я скажу, кто ты
    • Архив новостей
  • Одно окно
  • Расписание
  • Структура сайта
Шаблоны Joomla 3 здесь: http://www.joomla3x.ru/joomla3-templates.html

31 сакавіка 2015 года ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф.Карскага адбылася літаратурная вечарына, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Віктара Шведа – паэта, перакладчыка, публіцыста, заслужанага дзеяча культуры Польшчы.

Cтудэнты педагагічнага факультэта разам з А.М.Лапкоўскай, намеснікам дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце, дацэнтам кафедры лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання, і М.І.Лойка, выкладчікам кафедры лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання, прынялі ўдзел у вечарыне.

Віктар Мікітавіч Швед – аўтар вялікай колькасці кніг паэзіі і перакладаў твораў для дарослых і дзяцей. Ён з’яўляецца адным з пачынальнікаў і актыўным удзельнікам Беларускага літаратурна-мастацкага аб’яднання «Белавежа» ў Польшчы, сябрам Саюза польскіх літаратараў.

На творчай вечарыне выступілі: консул Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь ў Беластоку Мікалай Сцяпанавіч Камышык, які адзначыў, што Віктар Мікітавіч уносіць вялікі ўклад ва ўмацаванне літаратурных сувязей Польшчы і Беларусі; начальнік упраўлення мастацтва, культурна-асветных устаноў народнай творчасці і навучальных устаноў галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Алена Віктараўна Клімовіч; дырэктар ДУК «Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага» Лідзія Васільеўна Мальцава; старшыня Гродзенскага гарадскога аддзялення саюза палякаў на Беларусі Казімір Казіміравіч Знайдзінскі і іншыя.

Супрацоўнікамі аддзела абанемента бібліятэкі была падрыхтавана выстава, на якой былі прадстаўлены паэтычныя зборнікі В.Шведа на беларускай і польскіх мовах, а таксама выданні Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа», дзе па сённяшні дзень друкуюцца творы юбіляра.

Падчас правядзення сустрэчы прысутным дэманстравалася мультымедыйная прэзентацыя, прысвечаная жыццю і творчасці Віктара Мікітавіча.

А.М.Лапкоўская

Літаратурная вечарына “Паэтычны свет Віктара Шведа”

Літаратурная вечарына “Паэтычны свет Віктара Шведа”

Літаратурная вечарына “Паэтычны свет Віктара Шведа”

Літаратурная вечарына “Паэтычны свет Віктара Шведа”

Літаратурная вечарына “Паэтычны свет Віктара Шведа”

Літаратурная вечарына “Паэтычны свет Віктара Шведа”

Літаратурная вечарына “Паэтычны свет Віктара Шведа”

Літаратурная вечарына “Паэтычны свет Віктара Шведа”

АБИТУРИЕНТ ГрГУ

Официальный портал Президента РБ

Сайт Министерства образования РБ

Официальный сайт ГрГУ им.Я.Купалы

Образовательный портал

ИНТРАНЕТ

Социально-педагогическая и психологическая служба

Научная библиотека ГрГУ им.Я.Купалы

Вестник ГрГУ им.Я.Купалы

Издательский центр

Музей истории ГрГУ им.Я.Купалы

Официальный сайт Республики Беларусь

Национальный правовой портал

70 лет Победы

УСЛУГИ

Версия для слабовидящих

ПЕДАГОГИЧЕСКИЙ ФАКУЛЬТЕТ УО "ГрГУ им. Янки Купалы"