ПЕДАГОГИЧЕСКИЙ ФАКУЛЬТЕТ УО "ГрГУ им. Янки Купалы"

  • Факультет
  • Кафедры
  • Учебно-методический кабинет
  • Учебный процесс
  • Научная деятельность
  • Идеологическая и воспитательная работа
  • Журнал педагогического факультета
  • Абитуриентам
  • Пресс-центр
    • Новости
    • Наши выпускники
    • Персона
    • Наша практика
    • Скажи мне... и я скажу, кто ты
    • Архив новостей
  • Одно окно
  • Расписание
  • Структура сайта
Шаблоны Joomla 3 здесь: http://www.joomla3x.ru/joomla3-templates.html

На педагагічным факультэце прайшла віктарына “Гродна – культурная сталіца Беларусі”, арганізаваная куратарамі Ганнай Уладзіміраўнай Крофта і Аленай Канстанцінаўнай Гачко. Мерапрыемства зацікавіла многіх студэнтаў і педагогаў. Як кажуць арганізатары віктарыны, выбар такой тэмы абумоўлены не толькі статусам, нададзеным Гродна ў 2014 годзе, але і жаданнем прыцягнуць увагу да хараства горада і вобласці, іх багатай культурнай спадчыны.

Дзве студэнцкія каманды з сакавітымі назвамі “Дранікі” і “Лапсярдак” спаборнічалі ў ведах па гісторыі і сучаснасці Гродзеншчыны. Гледачы таксама паўдзельнічалі ў віктарыне і атрымалі сувеніры за правільныя адказы. Вечар вяла студэнтка 2 курса Кацярына Курчэня.

Спаборніцтва чаргавалася з канцэртнымі нумарамі: песні “Родны мой горад”, “Купалінка”, “Беларусь мая сінявокая” выканалі студэнткі Марына Гапонік, Надзея Сідлярэвіч, Карына Млыноўская.

Тонка і далікатна пачуццё кахання было ўвасоблена ў танцы Зінаіды Грачыхінай пад песню “Зорка Венера”.

Прызнанне ў любові да роднага краю прагучала ў вершы К. Буйло “Люблю”, які прачытала студэнтка 2 курса Вольга Герасімовіч. Гучалі і ўласныя вершы: “Каложа” старшага выкладчыка Г.У. Крофта і “Шчучын” студэнткі 1 курса Алены Разуевай.

Сцэнку пра вёску і горад паказалі Алена Дамуць і Наталля Канюк.

На развітанне Карына Млыноўская праспявала песню “Простыя словы”, каб яшчэ раз нагадаць прысутным, што сапраўднае шчасце – у простых рэчах: доме, сям’і, месцы, дзе нарадзіўся.

Гледачы віктарыны ўзбагаціліся новымі ведамі і станоўчымі эмоцыямі, і яшчэ на наступны дзень студэнты напявалі беларускія песні, пачутыя імі на мерапрыемстве.

Віктарына “Гродна – культурная сталіца Беларусі”

АБИТУРИЕНТ ГрГУ

Год белорусской женщины

Официальный портал Президента РБ

Национальный правовой портал

Сайт Министерства образования РБ

Официальный сайт ГрГУ им.Я.Купалы

Образовательный портал

ИНТРАНЕТ

Социально-педагогическая и психологическая служба

Научная библиотека ГрГУ им.Я.Купалы

Вестник ГрГУ им.Я.Купалы

Издательский центр

Музей истории ГрГУ им.Я.Купалы

Официальный сайт Республики Беларусь

УСЛУГИ

Версия для слабовидящих

ПЕДАГОГИЧЕСКИЙ ФАКУЛЬТЕТ УО "ГрГУ им. Янки Купалы"