10 кастрычніка 2026 года студэнты 1 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання педагагічнага факультэта сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Святланай Дзмітрыеўнай Грынько наведалі Музей гісторыі Гарадніцы, дзе ім падрабязна расказалі пра гісторыю горада Гродна ў XVIII стагоддзі, побыт тагачасных жыхароў і рэфарматарскую дзейнасць Антонія Тызенгаўза. Такім чынам студэнты засвоілі тэму «Традыцыі, быт і матэрыяльная культура беларусаў» па дысцыпліне «Асновы краязнаўства».
Экскурсія завяршылася аглядам выставы карцін, прысвечаных асенняй тэматыцы.
















