21 лютага 2025 года Міжнародны дзень роднай мовы аб’яднаў студэнтаў двух факультэтаў: педагагічнага (1 і 2 курс, спецыяльнасць «Пачатковая адукацыя») і мастацтваў і дызайну.
На мерапрыемстве «Родная мова – душа народа» адбылася прэзентацыя выставы малюнкаў-плакатаў пад назвай «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі …», пра якую расказалі аўтары работ Сярэдзіч Кацярына, Чорная Ксенія і Данілава Дар’я, студэнты 1 курса факультэта мастацтваў і дызайну.
Вершы на беларускай, туркменскай, кітайскай мове чыталі студэнты педагагічнага факультэта спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» Ясюк Валерыя, Аннаеў Анна, Ван Ліфэй. Асаблівы эмацыянальны настрой на мерапрыемстве стварылі нацыянальныя танцы студэнтаў з Рэспублікі Туркменістан і песня на туркменскай мове Гурбаналыева Сулеймана.