Воспитательная и идеологическая работа КЕЛДиМП
3 мая 2018 года студэнты 1 курса спецыяльнасці «Лагапедыя» педагагічнага факультэта сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Грынько Святланай Дзмітрыеўнай наведалі Музей гісторыі развіцця ўніверсітэта ў навучальнай установе, студэнтамі якой яны з’яўляюцца.
Экскурсію ў музей дапоўніла знаёмства з навуковай бібліятэкай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, дзе ім падрабязна і даступна расказалі аб яе дзейнасці як адукацыйнага цэнтра alma mater.
21 марта 2018 года филиал кафедры естественнонаучных и лингвистических дисциплин и методик их преподавания педагогического факультета на базе СШ №32 г.Гродно отметил Всемирный день поэзии.
Участниками праздника стали учащиеся 3-4 классов, учителя начальных классов, студенты 3 курса специальности «Начальное образование».
Студенты Войтехович Дарья, Гришкойть Татьяна и Афанасьева Марта подготовили сценарий мероприятия, где рассказали историю появления этого праздника, описали традиции, зарождающиеся в разных школах. Затем был проведен конкурс на лучшего чтеца стихотворений. Учащиеся великолепно читали стихи белорусских поэтов (Я. Колоса, А. Вольского, М. Богдановича), русских поэтов (А. Пушкина, С. Есенина, С. Асадова, С. Маршака) и др. В конце мероприятия лучших чтецов наградили грамотами.
16 сакавіка 2018 года студэнты 1 курса спецыяльнасці «Лагапедыя» сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Грынько Святланай Дзмітрыеўнай наведалі музей Максіма Багдановіча.
Пад час тэатралізаванай экскурсіі «Марыя Апанасаўна запрашае» экскурсанты пазнаёміліся з побытам і ўмовамі выхавання дзяцей сям’і Багдановічаў, а таксама пагулялі ў фанты, шмат цікавага пачулі пра разнастайныя зёлкі, якія любіла збіраць маці Максіма Багдановіча. Напрыканцы экскурсіі студэнты даведаліся аб спецыфіцы адукацыйнай дзейнасці музея, аб музейных занятках, якія распрацаваны ў гэтай установе для школьнікаў рознага ўзросту, і, канечне, пачаставаліся смачнай зёлкавай гарбатай.
14 сакавіка 2018 года студэнты 4 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Грынько Святланай Дзмітрыеўнай наведалі музей Максіма Багдановіча, дзе ім была прадстаўлена тэатралізаваная экскурсія «Марыя Апанасаўна запрашае».
Наведвальнікі з цікавасцю праслухалі інфармацыю аб выхаванні дзяцей у сям’і Багдановічаў, аб дзяцячых гадах і захапленнях класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. У канцы экскурсіі студэнты змаглі пачаставацца смачнай зёлкавай гарбатай і праслухалі інфармацыю аб тэматычных экскурсіях і музейных занятках, якія прапаноўваюцца ў гэтай установе для школьнікаў рознага ўзросту.
18 студзеня 2018 года старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Святланай Дзмітрыеўнай Грынько была арганізавана экскурсія ў галоўны корпус Купалаўскага універсітэта для студэнтаў першага курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» завочнай формы навучання.
Пад час экскурсіі яны змаглі ацаніць прыгажосць галерэй «Universum» і «Прафесары ўніверсітэта», наведаць выставачную пляцоўку «Ад гімназіі да ўніверсітэта», якая размешчана на лесвіцы старога корпуса, праслухаць змятоўную экскурсію аб гісторыі развіцця і сучасным жыцці ВНУ пры аглядзе асноўнай экспазіцыі музея гісторыі ўніверсітэта. Пасля гістарычнага экскурсу ў мінулае і надзённае жыццё «alma mater» студэнты наведалі навуковую бібліятэку, дзе ім расказалі аб багатых і старажытных бібліятэчных фондах і прадэманстравалі вынікі працэсу інфарматызацыі: сайт, электронны каталог, базы дадзеных.
Падагульняючы вынікі экскурсіі, прыйшлі да высновы: «Купалавец – той, хто ведае гісторыю і жыццё свайго універсітэта!»
Cтудэнты 1 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» разам з дацэнтам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методых іх выкладання Г.У. Крофта наведалі музей Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Экскурсанты глыбей пазнаёміліся з гісторыяй і з сучаснымі дасягненнямі нашага ўніверсітэта, убачылі рэчы і дакументы, што захоўваюць памяць пра людзей і падзеі.
Шчыра дзякуем супрацоўнікам музея за цікавую і змястоўную экскурсію.
20 снежня 2017 года студэнты 1 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Грынько Святланай Дзмітрыеўнай наведалі музей Максіма Багдановіча.
Пад час агляднай экскурсіі першакурснікі даведаліся аб сямейным выхаванні ў доме Багдановічаў, аб дзяцінстве і юнацтве паэта, які з’яўляецца класікам беларускай літаратуры. Напрыканцы наведвальнікам падрабязна расказалі пра музейныя заняткі, якія праводзяцца для дзяцей пачатковых класаў у музеі («Максімаў домік у Гародні», «Старая кватэра»).
Студэнты педагагічнага факультэта чарговы раз упэўніліся ў тым, што ўсё пачутае і ўбачанае ў музеі з’яўляецца пазнавальным, займальным і цікавым!
15 снежня 2017 года на педагагічным факультэце была праведзена вечарына, прысвечаная 100-годдзю класікаў беларускай літаратуры – Пімена Панчанкі і Янкі Брыля, якую падрыхтавалі дацэнты кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Ганна Уладзіміраўна Крофта і Зоя Міхайлаўна Тамашэвіч.
У арганізацыі і правядзенні мерапрыемства прынялі ўдзел студэнты спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя». Вядучыя Таццяна Дарашэвіч і Марына Кіндрук пазнаёмілі гасцей вечара з фактамі жыцця і творчасці пісьменнікаў. У гонар класікаў былі выкананы музычныя нумары: з песнямі выступілі студэнткі Карына Млыноўская і Хрысціна Мазалевіч, Кацярына Супрановіч выканала на цымбалах музычную кампазіцыю І.Лучанка «Мой родны кут». З танцавальнымі нумарамі выступіў калектыў сярэдняй школы №32 «Фантазёры». Прагучалі вершы П.Панчанкі, паэтычныя творы, прысвечаныя Я.Брылю ў выкананні студэнтак Дар’і Глебік, Маргарыты Бойка, Дар’і Салей, Кацярыны Супрановіч.
Навуковая бібліяэтка ГрДУ імя Я.Купалы падрыхтавала да мерапрыемства кніжную выставу.
На педагагічным факультэце адбыўся вечар «Люблю наш край, старонку гэту…» Ен быў падрыхтаваны старшымі выкладчыкамі кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання А.К. Гачко і Т.М. Гімпель.
Свае вершы чыталі: гарадзенская паэтка, аўтар зборніка «Ад зачыненай брамы», выкладчык педагагічнага факультэта, дацэнт Ганна Уладзіміраўна Крофта; гарадзенскі паэт, перакладчык, даследчык гісторыі польскай літаратуры, польска-беларускіх літаратурных сувязяў, аўтар паэтычных зборнікаў «Дуэль», «Падаю ў неба», «Апошні дзень», дацэнт кафедры польскай філалогіі Анатоль Аляксандравіч Брусевіч; студэнтка 3 курса педагагічнага факультэта Марта Афанасьева. У вечары прынялі ўдзел студэнты 3 курса педагагічнага факультэта: Святлана Будзеніс, Зіяда Абдырэйімава, Ірына Жывушка, Ганна Шарупская, Дар’я Вайцяховіч, Кацярына Жукоўская, Дар’я Довальня і іншыя, а таксама студэнты 2 курса факультэта мастацтваў і дызайну: Аксана Дзятчык, Ігар Фурман.
8 снежня 2017 года студэнты 3 курса спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя» сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Грынько Святланай Дзмітрыеўнай наведалі Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі.
Пад час агляднай экскурсіі наведвальнікам была прадстаўлена інфармацыя аб гісторыі будынка, які быў пабудаваны ў ХVIII стагоддзі як палац Храптовічаў, аб вобразе жыцця знатных людзей (экспазіцыя «Эпоха. Час. Будынак»). Шмат цікавай інфармацыі экскурсанты пачулі аб значэнні розных канфесій для культуры беларускіх зямель (экспазіцыя «Рэлігія і культура ў Беларусі»). Напрыканцы экскурсіі начальнік навукова-асветніцкага аддзела Собаль Таццяна Васільеўна расказала студэнтам аб формах і метадах супрацоўніцтва музея з установамі адукацыі: ад традыцыйных выязных выставаў да інтэрактыўных музейных заняткаў («Кола гісторыі», «Квэст»).