Воспитательная и идеологическая работа КЕЛДиМП
26 кастрычніка 2023 года студэнты 1 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» педагагічнага факультэта сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Святланай Дзмітрыеўнай Грынько наведалі мінералагічны музей «Карат», які знаходзіцца ў ДУА «Сярэдняя школа №16 імя А.Сухамбаева».
Менавіта тут экскурсанты змаглі засвоіць веды па тэме «Карысныя выкапні Беларусі», даведацца шмат цікавых фактаў пра паходжанне і выкарыстанне мінералаў, шлях якіх ад утварэння да распаду можна параўнаць з жыццём чалавека. Экскурсавод Галіна Раманаўна Паўлючык змагла зацікавіць усіх прысутных як гісторыяй стварэння музея, так і прыкладамі з уласнага жыцця, звязанымі з набыццём камянёў і іх выкарыстаннем.
11 кастрычніка 2023 года студэнты 1 курса дзённай формы навучання спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» педагагічнага факультэта сумесна с куратарам Святланай Дзмітрыеўнай Грынько, старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання, наведалі шмат цікавых і памятных мясцін у горадзе Гродна: Свята-Пакроўскі кафедральны сабор, вуліца Элізы Ажэшкі, галоўны корпус Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, парк імя Ж.Э.Жылібера, вуліца Савецкая, фотазона на вуліцы Найдуса, плошча Савецкая, мемарыял «Фара Вітаўта».
Экскурсія «Гродна – гэта мой горад» завершылася кароткай віктарынай, падчас якой студэнты адказалі на некалькі пытанняў па гісторыі «каралеўскай Гародні».
9 октября 2023 года студенты 3 курса специальности «Начальное образование» педагогического факультета вместе с куратором Ириной Николаевной Кавинкиной, доцентом кафедры естественнонаучных и лингвистических дисциплин и методик их преподавания, организовали и провели квиз «Моя локация – Гродно».
Студентки отвечали на вопросы об истории и персоналиях города Гродно, читали стихи, посвященные Гродно, побывали на экскурсии по Старому городу.
21 верасня 2023 года студэнты 1 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання педагагічнага факультэта сумесна с куратарам Святланай Дзмітрыеўнай Грынько, старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання, наведалі Гродзенскую абласную навуковую бібліятэку імя Я.Ф.Карскага, дзе змаглі стаць удзельнікамі экскурсіі па фотавыставе «Памяць у сэрца стукае», прысвечанай генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Акрамя фотавыставы ўсе наведвальнікі пачулі шмат цікавай інфармацыі пра гісторыю будынка, у якім знаходзіцца бібліятэка, пра працу розных аддзелаў гэтай установы, пра яе фондасховішчы. Самым цікавым для усіх прысутных стаў фонд рэдкай кнігі, дзе можна было ўбачыць унікальнае факсімільнае выданне «Бібліі» Францыска Скарыны, а таксама творчыя працы бібліятэкараў па вырабу такіх кніг.
13 сентября 2023 года студенты 3 курса специальности «Начальное образование» педагогического факультета вместе с куратором кандидатом филологических наук Ириной Николаевной Кавинкиной, доцентом кафедры естественнонаучных и лингвистических дисциплин и методик их преподавания, приняли участие в библиоквесте «Своя игра – библиотечный мир», организованном областной библиотекой имени Е.Ф. Карского.
Три команды отвечали на вопросы викторины, соревновались друг с другом в знании мира книг, вспоминали сказки, мифы, пословицы. По мнению участников, это было интересное и полезное для будущих педагогов мероприятие.
Напярэдадні Дня бібліятэк Беларусі, які святкуецца 15 верасня, студэнты 1 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання педагагічнага факультэта сумесна с куратарам Святланай Дзмітрыеўнай Грынько, старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання, наведалі філіял Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага, які знаходзіцца ў доме-музеі Элізы Ажэшкі.
Усіх прысутных чакала цікавая праграма, падрыхтаваная супрацоўнікамі гэтай установы: экскурс у гісторыю бібліятэк, цікавыя і займайльныя пытанні і заданні, звязаныя з выданнем кніг, вядомымі літаратурнымі творамі і іх персанажамі, прыказкамі і прымаўкамі пра ролю кніг у жыцці чалавека.
5 апреля 2023 года студенты 4 курса специальности «Начальное образование» педагогического факультета совместно со старшим преподавателем кафедры естественнонаучных и лингвистических дисциплин и методик их преподавания Светланой Викторовной Гадзаовой посетили интерактивную выставку изобретений и экспериментов «Тесла» в Гродненском выставочном зале.
17 сакавіка 2023 года студэнты 4 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання педагагічнага факультэта сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Святланай Дзмітрыеўнай Грынько наведалі Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі, дзе сталі ўдзельнікамі тэатралізаванай экскурсіі «У госці да пана Храптовіча».
Тэму «Сутнасць сямейнага выхавання» студэнты змаглі засвоіць на аснове сямейных традыцый магната Храптовіча, каторы ў ХVІІІ стагоддзі валодаў замкам, у памяшканнях якога знаходзіцца сучасны музей. Таксама экскурсанты змаглі засвоіць прывітальныя жэсты шляхцянак таго часу, пагуляць у фанты і нават атрымаць запрашэнне наведаць Гродна з пячаткай гродзенскага старасты Караля Літавора Храптовіча.
10 сакавіка 2023 года студэнты 5 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» завочнай формы навучання педагагічнага факультэта сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Святланай Дзмітрыеўнай Грынько наведалі музей Максіма Багдановіча.
Падчас экскурсіі студэнты даведаліся шмат цікавага пра жыццё і творчасць класіка беларускай літаратуры, які жыў з сям’ёй у горадзе Гродне, калі быў зусім маленькім хлапчуком.
Напрыканцы экскурсіі студэнтам падрабязна расказалі пра музейныя заняткі, якія праводзяцца для школьнікаў рознага ўзросту супрацоўнікамі гэтага музея. Экскурсантам былі прапанаваны заданні, якія выконваюць вучні на занятках. Такім чынам студэнты засвоілі тэму «Музейныя заняткі і ўрокі ў музеях», якая вывучаецца ў межах дысцыпліны «Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі».
Студэнтам, якія прыехалі з Туркменістана, было таксама вельмі цікава пачуць гісторыі з жыцця сям’і Багдановічаў, а таксама новыя для іх словы па-беларуску. Зёлкавая гарбата і гасціннасць супрацоўнікаў музея нікога не пакінулі раўнадушнымі.
8 снежня 2022 года студэнты 2 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя» дзённай формы навучання сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Святланай Дзмітрыеўнай Грынько прысутнічалі на прэзентацыі кнігі Анатоля Тарасавіча Федарука «Старадаўнія сядзібы Гродзеншчыны», якая была арганізавана выдавецкім домам «Звязда» ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі (памяшканне «Новага замка»).
У прадстаўленым выданні апісана гісторыя ўзнікнення і развіцця, а таксама сучасны стан сядзіб Свіслачыны і Слонімшчыны.
Пра плённую і крапатлівую працу Федарука і яго ўнікальнае даследаванне распавяла навуковы рэдактар, кандыдат гістарычных навук Вольга Мікалаеўна Папко, да якой далучыліся і іншыя выступоўцы, прадстаўнікі дзяржаўных структур і ўстаноў адукацыі. Дадзеная прэзентацыя яшчэ раз дала магчымасць ацаніць важнасць культурна-асветніцкай дзейнасці музея для папулярызацыі нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.