30 сакавіка 2023 года старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання педагагічнага факультэта Святланай Дзмітрыеўнай Грынько праведзены семінар на тэму «Выкарыстанне тэхналогіі музейнай педагогікі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі» з настаўнікамі ДУА «Сярэдняя школа №39 імя І.Д.Лебедзева».
Падчас семінара разгледжаны пытанні: фарміраванне нацыянальнай ідэнтычнасці сродкамі музейнай педагогікі, формы музейна-педагагічнай дзейнасці і патрабаванні да іх выкарыстання, метадычныя рэкамендацыі да арганізацыі экскурсіі ў школьным музеі, выкарыстанне мадэлі-схемы пры стварэнні віртуальнага музея на розных прадметах. Настаўнікам былі прапанаваны ў якасці раздатачнага матэрыялу метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі і правядзенні экскурсіі ў школьным музеі, а таксама этапы падрыхтоўкі, арганізацыі і падвядзення вынікаў наведвання музея са школьнікамі.
У канцы заняткаў усім удзельнікам семінара было прапанавана стварыць «музей» сваёй асобы, карыстаючыся прапанаванай схемай-мадэлью. Гэта стала асновай рэфлексіі і самааналізу сваіх асобасных і прафесійных якасцей для кожнага педагога.